Губкі
Губкі | ||||||||||||
![]() Aplysina aerophoba | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
| ||||||||||||
Класы[1] | ||||||||||||
Геахраналогія | ||||||||||||
|
Губкі (Porifera, Spongia) — тып беспазваночных жывёл. Апісана каля 8000 відаў, якія належаць да 3-4 класаў. Вывучаюцца навукай спангіялогіяй.
Гэта старажытная група жывёл, вядомая з дакембрыя, найбольш размножыліся ў мезазоі. Распаўсюджаныя шырока: ад прыбярэжнай зоны да глыбіні 8500 м. Хоць пераважная большасць губак жыве ў морах, прэснаводныя прадстаўнікі (напрыклад, бадзягі) сустракаюцца ва ўнутраных водах усіх мацерыкоў акрамя Антарктыды. Найбольш разнастайныя і шматлікія на марскім шэльфе.
Губкі адносяцца да найбольш прымітыўных мнагаклеткавых арганізмаў, не маюць дыферэнцыраваных тканак і адасобленых органаў. Каланіяльныя, радзей адзіночныя жывёлы, вядуць нерухомы спосаб жыцця. Маюць шкілетныя ўтварэнні ў выглядзе вапнавых, крэмнезямных іголак (спікул) або валокнаў бялку спангіна.
Пачкуючыся, губкі ўтвараюць калоніі. Адзіночныя губкі маюць вышыню ад некалькіх міліметраў да 3 сантыметраў, калоніі — да 1,5 м.
Цела бакала- або мяшэчкападобнае, адным канцм прымацоўваецца да субстрату, на другім адтуліна — вусце. Сценкі цела з порамі, цераз якія праходзіць вада з прадуктамі жыўлення. Кормяцца дэтрытам, прасцейшымі, дыятомавымі водарасцямі і інш.
Большасць губак — гермафрадыты.
Прымяняюцца ў медыцыне. Грэчаская губка выкарыстоўваецца як туалетная.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Губкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8