Дэзерта-Гранды

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Дэзерта-Гранды)
Jump to navigation Jump to search
Дэзерта-Гранды
парт. Deserta Grande
DesertaGrandeDSC07376.jpg
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча10 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
32°31′11″ пн. ш. 16°30′27″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РэгіёнМадэйра
Дэзерта-Гранды (Атлантычны акіян)
Дэзерта-Гранды
Дэзерта-Гранды
Дэзерта-Гранды (Мадэйра)
Дэзерта-Гранды
Дэзерта-Гранды
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Дэзерта-Гранды (парт.: Deserta Grande) — найбуйнейшы востраў архіпелага Дэзерташ. Уваходзіць у склад Мадэйры (Партугалія). Агульная плошча - 10 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Дэзерта-Гранды месціцца на ўсходзе Атлантычнага акіяна ў 35,6 км на паўднёвы ўсход ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры. Выцягнуты на 5 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Найбольшая шырыня — 1,92 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Характэрны гарыстыя пейзажы. Найвышэйшы пункт — 488 м. На востраве ёсць некалькі сталых крыніц прэснай вады.

Клімат мяккі міжземнаморскі, улетку засушлівы.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Флора прадстаўлена пераважна зараснікамі травы і невялікіх хмызнякоў-ксерафітаў. Каля берага сустракаюцца лугі. На востраве шмат птушак. Пляжы наведваюць цюлені-манахі. У выніку дзейнасці чалавека на Дэзерта-Гранды апынуліся козы, трусы, пацукі. З 1990 г. з'яўляецца запаведным.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты партугальцамі ў 1420 г. На востраве некалькі разоў ствараліся паселішчы, тут вырошчвалі пшаніцу і ячмень. Аднак недахоп прэснай вады вымушаў пасяленцаў пакідаць абжытыя месцы. З'яўляўся важным пунктам забеспячэння жыхароў Мадэйры і каманд марскіх суднаў мясам, паколькі на ім сезонна вялося паляванне на коз. З 1972 г. гаспадарчая дзейнасць адсутнічае, хаця перыядычна наведваецца групамі турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]