Востраў Жохава
Востраў Жохава | |
---|---|
руск. Остров Жохова | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 58 км² |
Найвышэйшы пункт | 123 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
76°08′25″ пн. ш. 152°42′35″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Новасібірскія астравы |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Якуція |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Жо́хава (руск.: Остров Жохова) — востраў ва Усходне-Сібірскім моры, у групе астравоў Дэ-Лонга архіпелага Новасібірскія астравы. Тэрыторыя Рэспублікі Саха (Якуція).
Плошча вострава каля 58 км². Вышыні да 123 м. Складзены з неаген-чацвярцічных базальтаў і шчолачных ультраасноўных парод, у якіх знойдзены ксеналіты вапнякоў каменнавугальнага перыяду і мантыйных парод[1].
Гістарычныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Востраў адкрыты ў 1914 годзе Рускай геаграфічнай экспедыцыяй на суднах «Вайгач» і «Таймыр» пад кіраўніцтвам Б. А. Вількіцкага. Названы ў гонар удзельніка гэтай экспедыцыі, лейтэнанта А. М. Жохава.
У 1955 годзе на востраве адкрылася палярная станцыя і база па забеспячэнню дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс». Была ліквідавана ў 1993 годзе з-за недахопу фінансавання[2].
У 2000—2005 гг. у выніку праведзеных раскопак на востраве Жохава здабыты археалагічныя матэрыялы, якія з’яўляліся найстаражытнейшымі знаходкамі ў Арктыцы[3].
Зноскі
- ↑ Геологическое строение островов Де-Лонга // Едіная государственная сістема інформаціі об обстановке в Міровом океане (ЕСиМО) (руск.)
- ↑ Исчезнувшие поселения Якутии // Страницы истории Якутии (руск.)
- ↑ В. В. Питулько, В. И. Хартанович, В. Б. Тимошин, В. Г. Часнык, Е. Ю. Павлова, А. К. Каспаров Древнейшие антропологические находки высокоширотной Арктики (Жоховская стоянка, Новосибирские острова) // Уральский исторический вестник № 2(47), 2015. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 149. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)