Вострыца дзірваністая
Вострыца дзірваністая | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Вострыца дзірваністая[4][5][6] (Deschampsia cespitosa) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Этымалогія: лац.: caespitosa — «чубаты»[7].
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Вострыца дзірваністая, мурог[4][8], вастрыца[4].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Расліна мае глыбокія карані да 1 м. Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца падземнымі парасткамі. Сцеблы трывалыя вертыкальныя і гладкія, ад 20 см да 1, 5(2). м. Лісце 10-60 см даўжынёй; шырынёй 2-5 мм. Язычок даўжынёй ад 6 да 8 мм. Суквецце — мяцёлка, 10-50 см даўжынёй; 3-20 см у шырыню. Каласкі даўжынёй 4-6 мм. Плады — зярняўкі, адносна лёгкія і схільныя да ветравога або плавучага распаўсюджвання, даўжынёй каля 2 міліметраў.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Насяляе ад ўмераных да арктычных раёнаў Еўропы і Азіі і Паўночнай Амерыцы. У горных раёнах сустракаецца нават у трапічнай Афрыцы і Азіі, а таксама ў Аўстраліі (Тасманія) і Новай Зеландыі. Расце на вільготных і мокрых лугах і балотах.
Ва Украіне расце на вільготных лугах, у лясах, на балотах — на Палессі, у лесастэпе і Карпатах, часта; заходзіць у паўночную частку левабярэжнага стэпу[6].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Гл. спасылкі TPL і GRIN у картцы расліны.
- ↑ а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Deschampsia caespitosa P. B.
- ↑ Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
- ↑ а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 445. — 548 с.
- ↑ Dictionary of Botanical Epithets
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Щучка дернистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
- Flora of NW Europe(недаступная спасылка) (англ.)
- Euro+Med PlantBase (англ.)
- eMonocot 1.0.5(недаступная спасылка) (англ.)