Перайсці да зместу

Восіп Каліст Юдзіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Восіп Каліст Юдзіцкі
Юдзіцкі[d]
Юдзіцкі[d]
Смерць 1844
Род Юдзіцкія[d]
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1811)

Восіп Каліст Юдзіцкі (руск.: Осип-Каллист Юдицкий, польск.: Józef Kalasanty Judycki; ? — канец 1850-х гадоў) — ваенны ўрач. Доктар медыцыны (1811)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены»[1].

Пасля заканчэння Віленскага ўніверсітэта ў 1810[1] годзе працаваў ваенным урачом. У 1811 годзе абараніў дысертацыю «De hepatitide», атрымаўшы ступень доктара медыцыны[2].

У 1812 годзе прызначаны ў Порхаўскі ваенны шпіталь, а ў наступным годзе знаходзіўся ў абсервацыйнай арміі Лабанава-Растоўскага. Пераведзены ў 1815 годзе ў Беластоцкі ваенны шпіталь, Юдзіцкі праз год быў прызначаны ардынатарам у Заблудаўскі ваенны часовы шпіталь і ў тым жа годзе быў прызначаны галоўным урачом у Вінніцкі ваенны шпіталь[2].

У 1817 годзе перавёўся ў 22-ю артылерыйскую брыгаду і ў тым жа годзе выйшаў у адстаўку[2].

Член Віленскага медыцынскага таварыства[1].

Памёр у канцы 1850-х гадоў[1][2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Юдзіцкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  2. а б в г Л. Ф. Змеев, «Русские врачи-писатели», тетрадь 2, стр. 174.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]