Вугрападобныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вугрападобныя

Вугор еўрапейскі (Anguilla anguilla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anguilliformes Goodrich, 1909


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161123
NCBI  7933
EOL  8280
FW  35343

Вугрападобныя (Anguilliformes) — атрад касцістых рыб.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня змеепадобнага цела 15—300 см, маса ад 10 грам да 65 кг. Плаўнікі без калючак. Брушны плаўнік і яго шкілет адсутнічае. Спінны і анальны плаўнікі доўгія, мяккія, ззаду звычайна злучаюцца з хваставым. Луска вельмі дробная або адсутнічае. Шчэлепныя адтуліны звычайна вузкія, шчэлепы падоўжаны і змешчаны назад. Верхнясківічная косць утварае край рота з зубамі. Ёсць плавальны пузыр.

Вугры здольны праходзіць скрозь невялікія адтуліны.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з верхняга мелу. Пашыраны пераважна ў трапічных водах акіянаў. Многія жывуць на мелкаводдзі, вядуць скрытны прыдонны спосаб жыцця, хаваюцца ў расколінах скал і каралавых рыфаў, зрэдку селяцца калоніямі ў норках, некаторыя закопваюцца ў мяккі субстрат. Асобныя марскія віды жывуць на глыбінях да 4000 м або ў тоўшчы вады (да 500 м). У прэсных водах трапляюцца толькі прадстаўнікі сямейства вугровых, або прэснаводных вугроў, да іх належыць вугор еўрапейскі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна драпежнікі, некаторыя паразітуюць.

Развіццё з метамарфозам. Празрыстая высакацелая лістападобная лічынка (лептацэфал) істотна адрозніваецца ад дарослай асобіны. Назіраецца вялікая марфалагічная разнастайнасць лептацэфалаў.

У многіх вугрападобных у крыві ёсць ядавітыя рэчывы — іхтыятаксіны, якія, трапіўшы ў кроў цеплакроўных жывёл, разбураюць эрытрацыты.

Промысел[правіць | правіць зыходнік]

Многія вугрападобныя — каштоўныя аб’екты промыслу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]