Вугор еўрапейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вугор еўрапейскі
Anguilla anguilla.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anguilla anguilla Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161128
NCBI  7936
EOL  356349

Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Народныя назвы вугар, вангор і інш.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае цела з невялікай прыплюснутай галавой. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 4—6 кг. Самцы, як правіла, значна меншыя за самак. Зверху цела цёмна-зялёнае або бура-чорнае, бакі жоўтыя, пуза жаўтлявае ці белае. Афарбоўка зменлівая і залежыць ад узросту рыбы і характару вадаёма. Луска дробная, паглыблена ў скуру, малапрыкметная, звычайна без серабрыстага водбліску. Скура слізістая і слізкая: жывога вугра вельмі цяжка ўтрымаць у руках.

У вільготным паветры (без вады) пры 24 °С вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прахадная рыба. Нерастуе ў Саргасавым моры.

Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах Нарачанскай і Браслаўскай груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.

Рачныя вугры здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах.

Экалогія і размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Удзень трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы, часцей за ўсё закопваецца ў глеісты грунт. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці.

Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай (акунь, джгір, плотка). Меншыя асобіны кормяцца лічынкамі водных насякомых, малюскамі, чарвямі і ракападобнымі. Сезон адкорму цягнецца ўсю цёплую пару года. Зімой не корміцца. Халодную пару года праводзіць у стане спячкі, закопваючыся глыбока ў глей.

Нерастуе вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў даўжынёю 6—8 см, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы. Пражыўшы ў прэсных вадаёмах ад 5 да 25 год, вугры пачынаюць зваротную міграцыю ў мора.

Промысел і ахова[правіць | правіць зыходнік]

Страва з вугра

Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення. Далікатнае і тлустае мяса (тлустасць дасягае 27,5 %) высока цэніцца, асабліва ў вэнджаным выглядзе.

У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]