Вук Рашавіч
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 студзеня 1973[1][2] (48 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Вук Рашавіч (сербск.: Вук Рашовић; нар. 3 студзеня 1973, Дортмунд, ФРГ) — былы сербскі футболіст, абаронца. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Аль-Файсалі».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
З 1983 года гуляў у дзіцячай школе бялградскага «Партызана». У 1992 годзе падпісаў першы кантракт.
У Расію патрапіў пасля таго, як футбольны менеджар Андрэй Чарнышоў, які прадстаўляў інтарэсы «Партызана» ў Расіі, паказаў Аляксандру Тарханаву касеты з гульнямі Вука. Пачаліся перамовы, якія скончыліся 11 снежня 2002 года падпісаннем кантракту з самарскімі «Крыламі Саветаў».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Правёў за зборную Саюзнай Рэспублікі Югаславіі 5 матчаў.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння кар’еры футбаліста стаў футбольным трэнерам. У якасці галоўнага трэнера ўзначальваў сербскія «Тэлеоптык» і «Партызан».
Увосень 2014 пачаў працаваць у структуры мінскага «Дынама»[3]. У снежні стала вядома, што Вук прызначаны спартыўным дырэктарам клуба[4]. У якасці спартыўнага дырэктара кіраваў камплектацыяй да сезону 2015, у многім дзякуючы Рашавічу ў «Дынама» з’явіліся балканскія легіянеры — Фатас Бечырай і Нусмір Фаіч.
30 красавіка 2015 года, пасля адстаўкі Душана Угрына, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера дынамаўцаў[5]. 11 мая быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[6]. Пасля няўдалага старту дынамаўцаў у чэмпіянаце здолеў выйсці на другі радок у чэмпіянаце Беларусі, а таксама прывёў «Дынама» да выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы.
15 ліпеня 2016 года, пасля нічыі ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» (1:1), быў звольнены з пасады галоўнага трэнера дынамаўцаў[7].
У снежні 2016 года ўзначаліў сербскі клуб «Напрэдак»[8]. У маі 2017 года перабраўся ў Саудаўскую Аравію, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Аль-Файсалі»[9].
Зноскі
- ↑ Vuk Rasovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ VUK RASOVIC // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Юрий Чиж: "Рашович курирует в «Динамо» молодежь" (руск.)
- ↑ Вук Рашавіч - новы спартыўны дырэктар нашага клуба
- ↑ ФК "Динамо-Минск" подтвердил информацию об отставке Угрина и назначении Рашовича и.о. главного тренера (руск.)
- ↑ Вук Рашович утвержден главным тренером минского "Динамо" (руск.)
- ↑ Рашович отправлен в отставку, главным тренером минского «Динамо» назначен Боровский (руск.)
- ↑ Вук Рашович возглавил сербский "Напредак" (руск.)
- ↑ Рашович возглавил саудовский «Аль-Файсали», Хомутовский отказался войти в тренерский штаб (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Дортмундзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі зборнай Сербіі і Чарнагорыі па футболе
- Ігракі ФК Партызан Бялград
- Ігракі ФК Рад
- Ігракі ФК Славія Сафія
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Спортынг Канзас-Сіці
- Футбольныя трэнеры Сербіі
- Трэнеры ФК Аль-Файсалі Харма
- Трэнеры ФК Напрэдак
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Трэнеры ФК Партызан Бялград
- Трэнеры ФК Тэлеоптык