Першамайская вуліца (Мінск)
Першамайская вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі, Партызанскі |
Працягласць |
|
Ранейшыя назвы | Вясёлая |
Паштовы індэкс | 220030, 220034, 220088[1] |
Код вуліцы | 633[2] |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першамайская вуліца — вуліца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах Мінска, частка другога траспартнага кольца сталіцы. Перасякае раку Свіслач.
Праходзіць паралельна праспекту Незалежнасці. Перасякае вуліцы: Чырвонаармейскую, Захарава.
Да вуліцы прылягаюць Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага і сквер Сімона Балівара. Па вуліцы арганізаваны трамвайны рух. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На карце Мінска 1858 года вуліца была ўжо пазначана і праходзіла па паўднёва-усходняй мяжы горада.[3] Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая.[4] Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаванне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзін.[5]
Пасля рэвалюцыі ў 1923 годзе[6] вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Мінску (1930 г.)[7] і на гарадской карце 1934 года[8] вуліца ўжо пазначана з новай назвай.
У час нацысцкай акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.[9]
У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй,[10] а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары раёна дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжавання з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра «Park Avenue»[11].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Забудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы з няцотнымі нумарамі размешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласці ў паўкіламетра ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасцю вуліцы з’яўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».[12]
- № 24 корпус 1 — жылы дом з крамай «Трыкатаж» (архітэктар Э. Святлова)[13].
Далягляды вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]-
Від на паўночны ўсход ад перакрыжавання вуліцы з Чырвонаармейскай
-
Від поўдзень ад перакрыжавання вуліцы з вуліцай Янкі Купалы
-
Від на мост цераз раку Свіслач з боку парку імя Горкага
-
Від на паўночны захад на раку Свіслач з масту па вуліцы Першамайскай
-
Від на паўднёвы захад ад перакрыжавання вуліцы з вуліцай Фрунзэ
Зноскі
- ↑ Паштовыя аддзяленні па вуліцы Першамайскай . Белпошта. Праверана 1 лістапада 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
- ↑ Старая карта Мінска —1858 г.(недаступная спасылка). karty.by (1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 чэрвеня 2018.
- ↑ Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя(недаступная спасылка). Беларускі калегіюм (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 28 чэрвеня 2018.
- ↑ Мінск пачатку 20 стагоддзя. Франты і «матылькі» начнога горада.(недаступная спасылка). Tut.by (1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 28 чэрвеня 2018.
- ↑ «Вся Белоруссия». Адресно-справочная книга и календарь на 1923 г. «Белтрестпечать». Минск. 1923 г. C. 176.
- ↑ Спадарожнік па Мінску 1930 г.(недаступная спасылка). pravapis.org (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 28 чэрвеня 2018.
- ↑ План Мінска 1934 г. . karty.by (14 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Карта Мінска (час акупацыі 1941-1944 г.)(недаступная спасылка). http://wwii-photos-maps.com+(1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2018. Праверана 28 чэрвеня 2018.
- ↑ Мінск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды» . Радыё Свабода (18 снежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012.
- ↑ .Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Свіслачы . Наша Ніва (7 мая 2013). Праверана 16 жніўня 2013.
- ↑ 1918 г. — дамы 2 і 4; 1948 г. — дамы 6, 6а, 8, 8а, 10; 1958 г. — дом 20; 1978 г. — дом 20/2.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. (1983). Мінск: энцыкларедычны даведнік. Мінск: Минск: Энцикл. справочник. p. 467.
- Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Архівавана 12 красавіка 2012. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першамайская вуліца (Мінск)