Вуліца Русу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Русу
Вільнюс
літ.: Rusų gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 150 м
Ранейшыя назвы Мітрапаліцкая, Спаская, Прачысценская
Назва ў гонар рускія
Паштовы індэкс LT-01125
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Русу[1] (традыцыйная беларуская назва — Ру́ская ву́ліца[2][3]; літ.: Rusų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Літарацкую і свой гістарычны працяг (цяпер вуліца Майроніса) да моста ў Зарэчча.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — цэрквы Прачысценская і Спаская (перабудаваная ў жылы дом), помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Атрымала сваю назву ад Рускага Горада, да якога яна праходзіць. У гістарычных крыніцах упамінаецца як Мітрапаліцкая (ад іншай назвы Рускага Горада — юрыдыкі мітрапалітаў Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі), Спаская (ад Спаскай царквы) і Прачысценская (ад Прачысценскай царквы).

Да 1-й паловы XX ст. была даўжэйшай і даходзіла да скрыжавання з Зарачанскай вуліцай і моста на Зарэчча. На гэтым працягу гістарычнай трасы (вуліца Майроніса) у наш час апынулася Прачысценская царква, што раней стаяла на самой вуліцы.

4 верасня 2016 года літоўскія ўлады ўрачыста адкрылі шыльду з назвай вуліцы на рускай мове і выявай купалоў-цыбулінаў. З нагоды адкрыцця выступіў расійскі фальклорны ансамбль «Аринушка». У гэты ж дзень невядомыя замазалі шыльду карычневай фарбай[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]