Прачысценскі сабор (Вільнюс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сабор
Прачысценскі Успенскі кафедральны сабор
Прачысценскі кафедральны сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы
Прачысценскі кафедральны сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы
54°40′52″ пн. ш. 25°17′31″ у. д.HGЯO
Краіна Літва
Горад Вільнюс
Канфесія праваслаўе
Епархія Віленская і Літоўская епархія РПЦ
Тып будынка кафедральны сабор
Архітэктурны стыль готыка
Аўтар праекта А. І. Разанаў, М. М. Чагін
Архітэктар Michael Schulz[d]
Дата заснавання 1785
Асноўныя
даты
З 1609 года належаў уніятам,

У 18651868 гадах перададзены Рускай Праваслаўнай Царквы.

Сайт Афіцыйны сайт

Прачысценскі Успенскі кафедральны сабор (Вільнюс)
Прачысценскі Успенскі кафедральны сабор
Прачысценскі Успенскі кафедральны сабор

Прачысценскі кафедральны сабор (Прачысценскі кафедральны сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы) — праваслаўны кафедральны сабор у Вільнюсе. Размяшчаецца ў Старым горадзе ў даліне на беразе Вільні, непадалёк ад касцёлаў Святой Ганны, бернардзінскага (Святога Францыска) і Святога Міхаіла, на вуліцы Майранё (Maironio g. 14).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з найстаражытнейшых хрысціянскіх храмаў у Вільні — заснаваны, як абвяшчае памятная табліца ля ўваходу, пры вялікім князі літоўскім Альгердзе ў 1346 годзе. Прынята лічыць, царкву князь узвёў для сваёй жонкі Ульяны Цвярской і сам абраў месца для яе на плошчы каля яго палаца.

Збудаваны кіеўскімі дойлідамі па ўзоры сабора Святой Сафіі ў Кіеве і ў 1348 годзе асвячаны епіскапам Уладзімірскім Алексіем, мітрапалітам Кіеўскі і ўсяе Русі, запрошаным вялікім князем літоўскім Альгердам. Храм у плане ўяўляў сабой квадрат з бакамі па 36 метраў. З усходняга боку да квадрату прымыкалі 3 апсіды. Усярэдзіне прасторы размяшчаліся чатыры калоны, якія меркавана падтрымлівалі канструкцыю купалы. Паступова за храмам замацавалася дзве назвы Успенскі і Прачысценскі.

Кафедральны сабор[правіць | правіць зыходнік]

Ужо на працягу ўсяго XIV ст. адбываўся працэс фактычнага падзелу Кіеўскай мітраполіі на дзве часткі заходнюю і ўсходнюю. Пры Вітаўце Вялікім, які дамагаўся Літоўскай праваслаўнай мітраполіі, у 1415 годзе на саборы рускіх епіскапаў у Наваградку, у чарговы раз абраны паралельны кіеўскі мітрапаліт для земляў не залежных ад Залатой Арды — Перамышльскай, Холмскай, Уладзімірскай, Луцкай, Тураўскай, Чарнігаўскай, Полацкай і Смаленскай епархіі.[1] Новаабраны мітрапаліт Рыгор Цамблак пераносіць сваю рэзідэнцыю ў Вільню і ператварае Успенскі Прачысценскі храм у кафедральны сабор кіеўскай мітраполіі. Пасля таго як у 1435 годзе ўсходнія мітрапаліты страцілі тытул кіеўскіх і з 1448 года сталі называцца маскоўскімі, віленскі сабор стаў адзінай кафедры кіеўскіх прадстаяцеляў з тытулам мітрапалітаў «Кіеўскіх, Галіцкіх і ўсяе Русі»

У лютым 1495 года ў храме адбыўся шлюб вялікай князёўны Алены Іванаўны з вялікім князем літоўскім Аляксандрам. Набажэнства здзейсніў архімандрыт Макарый, які пасля зведаў пакутніцкую смерць ад татараў і прылічаны да ліку святых. У яго гонар асвячоны правая прыбудоўка сабора. Алена Іванаўна пахавана ў саборы (пам. 1513).

Рэшткі старажытнага гатычнага муру

У 1507 годзе ў сувязі з працамі па забіўцы паляў і ўмацаваннем берагоў ракі Віліі, якія праводзілі побач з саборам абрынуўся купал храма. Сабор прыйшоў у заняпад і быў адбудаваны клопатамі і на сродкі заступніка праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім, вялікага гетмана літоўскага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага (15111522).

У 1589 годзе сабор наведаў канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II. Разам з мітрапалітам манемвасійскім Ерафеем, епіскапамі дыманіцкім Арсеніем, ўладзімірскім Мялеціем і львоўскім Гедэонам ён высвяціў тут новага мітрапаліта Міхаіла Рагозу, які стаяў ля вытокаў Берасцейскай уніі і стаў першым уніяцкім кіеўскім мітрапалітам. У 1609 яго пераемнік мітрапаліт Іпацій Пацей адслужыў у саборы малебен за злучэнне цэркваў і ўспомніў імя рымскага папы падчас набажэнства.

Сабор з інвентару XVII паводле перамалёўкі У. Гразнова

Прыкладна да таго часу — мяжы XVI—XVII стагоддзяў — адносіцца і адзін з першых малюнкаў збудавання на гравюры Тамаша Макоўскага. Яно ўяўляе сабой масіўны будынак у гатычным стылі з трохвугольным франтонам, што мала адрозніваецца ад навакольных рымска-каталіцкіх храмаў.

Пакутаваў ад пажараў, перабудоўваўся, страчваючы рысы ранейшага аблічча. У 1748 годзе будынак пацярпеў ад пажару, пасля якога набажэнствы былі перанесены ў малую так званую «цёплую» Спаскую царкву з паўднёвага боку сабора. У той жа час рэзідэнцыя кіеўскіх (уніяцкіх) мітрапалітаў была перанесена ў Радамышль.[2] Фактычнае функцыянаванне Успенскай Прачысценскай царквы як мітрапалічай кафедры і рэзідэнцыі спынілася пасьля 1795 году.

Барочны выгляд сабора пасля перабудовы Я. Смагаржэўскага

У 1785 годзе мітрапаліт Ясон Смагаржэўскі аднавіў храм у формах барока і пераабсталяваў Спаскую царкву пад шпіталь, аднак ужо праз дзесяць гадоў у 1795 уніяцкая мітраполія была ліквідавана ўладай Расійскай імперыі, а будынак перадалі базыльянскаму манастыру Святой Тройцы.

Заняпад[правіць | правіць зыходнік]

Сістэматычныя пераследы расійскімі ўладамі Уніяцкай царквы і базыльянскага ордэна ў прыватнасці прывялі да заняпаду сабора. У 1806 годзе будынак быў прададзена за 3000 рублёў ваеннаму ведамству, якое ператварыла яго ў склад хлеба, а двума гадамі пазней у 1808 годзе будынак перададзены Віленскаму ўніверсітэту. У радыкальна перабудаваным архітэктарам Міхалам Шульцам у духу класіцызму будынку былі абсталяваны анатомікум (анатамічны тэатр; 1815), навучальныя аўдыторыі, бібліятэка. Са скасаваннем віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (1841) ізноў пачаліся змены ўладальнікаў і прызначэнні будынка: тут размяшчаліся казармы, архіў, гандлёвыя і гаспадарчыя памяшканні, прыватныя жылыя памяшканні, кузня.

Адраджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Юзаф Чаховіч. Рэканструкцыя Прачысценскага сабора

Па ініцыятыве віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва і яго брата А. М. Мураўёва ў 1864 з найвышэйшага пажадання быў распачаты ўсерасійскі збор ахвяраванняў на аднаўленне храма. У 18651868 храм быў адноўлены па праекце А. І. Разанава і М. М. Чагіна. Паводле праекта былі дабудаваны тры бакавыя вежы, надбудавана адна ацалела бакавая вежа і ўладкаваны металічны цэнтральны купал з шатровым завяршэннем. Нягледзячы на відавочную багатую гатычную стылістыку ацалелых арыгінальных фрагментаў сабора, новы храм быў вырашаны ў стрыманай раманскай манеры, а шатровыя завяршэння вежаў і купала зрабілі яго нетыповым для візантыйска-рускай традыцыі і нечакана візуальна наблізілі будынак да традыцый армянскай і грузінскай сакральнай архітэктуры.

Асвячоны ў кастрычніку (у лістападзе па грыгарыянскаму стылю) 1868 года. Пяціярусны іканастас з 73 абразамі (святая Ефрасіння Полацкая, святы Аляксандр Неўскі і іншыя святыя, якія мелі дачыненне да заходнерускіх земляў) выкананы мастаком І. П. Трутневым, які быў на працягу двух дзесяцігоддзяў старастай храма.

У 1946 пастаянных вернікаў сабора налічвалася 424. Прыход быў афіцыйна зарэгістраваны ў 1948. У 1949 і 1957 храм капітальна рамантаваўся, рэстаўраваны ў 1980.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе сабор быў адрэстаўраваны. У наш час у Прачысценскім Кафедральным саборы служаць тры клірыкі: в. а. настаяцеля прат. Яўген Рудэнка, святар Сергій Нейфах і дыякан Віктар Мініётас.

У храме дзейнічае нядзельная школа, якая складаецца з некалькіх класаў. Вывучаецца Закон Божы, гісторыя Царквы, гісторыя Расіі, царкоўны спеў. Трое выкладчыкаў нядзельнай школы ў 2005 годзе ганараваны ордэны свц. Інакенція Маскоўскага 3-й ступені.

У храме праводзяцца канцэрты рускай духоўнай музыкі; з канца 1990-х гадоў тут праходзяць выступленні ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю рускай духоўнай музыкі (19 — 21 чэрвеня 2009 года ўжо XI Міжнародны фестываль рускай духоўнай музыкі.

Зноскі

  1. о. Ю. Федорів. Історія Церкви в Україні. Львів:Свічадо 2007р.
  2. І.Скочиляс. Собори київської митрополичої архиєпархії у Радомишлі. Матеріали конференції «Радомишль в історії української Церкви 1682—1840 роки»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]