Вуліца Сціклю
Сціклю Вільнюс | |
---|---|
літ.: Stiklių gatvė | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 270 м м |
Ранейшыя назвы | Жыдоўская, Дамініканскі завулак, Ігнатаўскі завулак, Сувязі, Антакольскага |
Назва ў гонар | шклароб[d] |
Паштовы індэкс | LT-01131 |
![]() |
Вуліца Сціклю[1] (традыцыйная беларуская назва — Шкляна́я ву́ліца[2]; літ.: Stiklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Святога Ігната.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1a/Vilnia%2C_Vialikaja-%C5%A0klanaja._%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%A8%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%28I._Trutnev%2C_1870%29.jpg/220px-Vilnia%2C_Vialikaja-%C5%A0klanaja._%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%A8%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%28I._Trutnev%2C_1870%29.jpg)
Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 мая 1547 года. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі.
У часы нацысцкай акупацыі вуліца ўваходзіла ў склад Малога гета. Па Другой сусветнай вайне савецкія ўлады на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 года — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага.
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. З левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боду адыходзіць вуліца Гаона, з левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская.
Будынкі[правіць | правіць зыходнік]
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 1 (таксама Вялікая вуліца, 17) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
- № 3 — 2-павярховы дом. На фасадзе суседняга дома вісіць памятная шыльда ў гонар шкляной мануфактуры.
Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/%D0%A4._%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%88%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D0%B4%D0%B0.jpg/220px-%D0%A4._%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%88%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D0%B4%D0%B0.jpg)
- № 2 (таксама Вялікая вуліца, 19) — друкарня Францыска Скарыны. Гэты дом у XV—XVI стагоддзях знаходзіўся ў валоданні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)[3].
- № 4 — дом, збудаваны ў XV — першай палове XVII стагоддзяў. У замкнёным унутраным двары ў памяць віленскіх першадрукароў у 1973 годзе паставілі скульптуру «Летапісец».
- № 6 — 3-павярховы дом, пад якім захаваліся падмуркі і сутарэнні дома злотніка Яна Шульца, памянёнага ў 1595 годзе.
- № 8 — 3-павярховы дом
- № 10 (таксама вуліца Марка Антакольскага, 2) — кутні 2-павярховы дом
- № 12 — 3-павярховы дом
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Сціклю