Вуліца Яронькі (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Яронькі
Наваполацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 450 м
Назва ў гонар Віктар Яронька
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Вуліца Яронькі (трансліт.: vulica Jarońki, руск.: улица Еронько) — вуліца ў Наваполацку, названая ў гонар Віктара Яронькі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (10-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Нафтавікоў да вуліцы Дзянісава. Працягласць вуліцы складае 450 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная з пераменнай этажнасцю да 9 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі