Віктар Іванавіч Яронька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Яронька
Дата нараджэння

10 мая 1920(1920-05-10)

Месца нараджэння

Полацк

Дата смерці

15 верасня 1991(1991-09-15) (71 год)

Месца смерці

Полацк

Прыналежнасць

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род войскаў

артылерыя

Гады службы

1942—1945

Званне

сяржант

Бітвы/войны

Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Берліна»

Віктар Іванавіч Яро́нька (10 мая 1920 — 15 верасня 1991) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Ганаровы грамадзянін Наваполацка.

Віктар Іванавіч Яронька нарадзіўся ў Полацку. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ФЗВ, працаваў слесарам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. на Бранскім, Беларускім, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Удзельнік вызвалення Польшчы, баёў за Берлін.

Наводчык гарматы 922-га стралковага палка (250-я стралковая дывізія, 3-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант В. Яронька асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі. 4 лістапада 1943 г. каля вёскі Шарсцін (Веткаўскі раён) падбіў 4 танкі праціўніка. 24—25 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Азяраны Рагачоўскага раёна ў час прарыву абароны ворага знішчыў 7 кулямётных кропак, падбіў 3 самаходныя гарматы. 30 чэрвеня на шашы МагілёўМінск каля вёскі Старая Маранаўка (Бярэзінскі раён) падбіў 3 танкі і 6 аўтамашын. 12 ліпеня 1944 г. каля вёскі Пескі (Мастоўскі раён) знішчыў гармату і 3 кулямёты.

Пасля вайны Віктар Іванавіч Яронька вярнуўся ў Полацк. Удзельнічаў у будаўніцтве Наваполацка, дзе і застаўся жыць. Працаваў слесарам-інструментальшчыкам, узначальваў брыгаду ва ўпраўленні вытворча-тэхнічнай камплектацыі трэста № 16 «Нафтабуд». Займаўся выхаваўчай работай сярод моладзі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета. Заслужаны рацыяналізатар.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • 8 мая 2007 года каля дома № 32 па вуліцы Я. Коласа ў Наваполацку адкрыта Мемарыяльная дошка ў памяць Героя Савецкага Саюза В. І. Яронькі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 88. — 368 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 304. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Іванавіч Яронька на сайце «Героі краіны»