Вусуні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вусуні
Wusun pottery vessel 1.jpg
Кераміка вусуняў
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Цэнтральная Азія
Мова вусуньская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы

Вусу́ні, або усу́ні (кіт.: 烏孫, літаральна "унукі крумкача") — старажытны народ у Цэнтральнай Азіі ў 176 г. да н. э. - 938 г. н. э.

Кітайскія пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што вусуні першапачаткова жылі на тэрыторыі правінцыі Ганьсу. У II ст. да н. э. адкачавалі на захад, дзе стварылі дзяржаву на землях сучасных Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, Казахстана і Кыргызстана з цэнтрам каля возера Ісык-Куль. Некаторы час знаходзіліся ў ваенным саюзе з гунамі. З II ст. н. э. дзяржава вусуняў страціла свой уплыў. У апошнія разы кітайскія пісьмовыя крыніцы фіксуюць іх пад 437 г. і 938 г. н. э.

Згодна кітайскім аўтарам, вусуні мелі светлыя валасы і вочы, займаліся конегадоўляй, падпарадкоўваліся святарам і агульнаму правадыру гуньмо. Сучасныя даследчыкі вызначаюць вусуняў або як індаеўрапейцаў, або як цюркаў. Мяркуецца, што пазнейшыя цюркскія плямёны і роды з назвамі асман, сары-усынь, уйсынь і інш. маглі паходзіць ад старажытных вусуняў. З вусунямі звязваюць некаторыя археалагічныя знаходкі (ювелірныя вырабы, кераміка, магільні і інш.), зробленыя ў Сіньцзяне і Казахстане.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]