Індаеўрапейцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Схема міграцый індаеўрапейцаў у 4000-1000 гг. да н.э. у адпаведнасці з «курганнай гіпотэзай». Ружовая вобласць адпавядае меркаванай прарадзіме індаеўрапейцаў. Аранжавая вобласць адпавядае тэрыторыі рассялення носьбітаў індаеўрапейскіх моў да 1000 г. да н.э.

Індаеўрапейцы — народы-носьбіты індаеўрапейскіх моў. На думку некаторых даследчыкаў, індаеўрапейскія мовы адносяцца да макрасям'і настратычных моў.

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Да індаеўрапейцаў адносяцца шматлікія старажытныя і сучасныя народы: армяне, балты, германцы, грэкі, ілірыйцы, індыйцы, іранцы, італікі, кельты, славяне, тахары, фракійцы, фрыгійцы, хеты.

Пры гэтым да балтаў адносяцца сучасныя латышы і літоўцы, а таксама вымерлыя прусы і некаторыя іншыя этнасы, сучасныя германскія народы — гэта аўстрыйцы, англічане, датчане, галандцы, немцы, нарвежцы, фрызы, шведы, фарэрцы, вымерлыя готы і іншыя зніклыя старажытнагерманскія плямёны.

Іранскае паходжанне маюць персы, белуджы, гілянцы, курды, мазендэранцы, асеціны, памірскія народы, сарыкольцы, таджыкі, талышы, язгулямцы.

Да італікаў адносіліся лаціны (часткай якіх былі рымляне, ад мовы якіх паходзяць раманскія мовы, якія ўключаюць італьянскую, французскую, правансальскую, рэтараманскую, іспанскую, каталонскую, партугальскую, румынскую, малдаўскую мовы), оскі і умбры.

Нашчадкамі кельтаў з'яўляюцца шатландцы, ірландцы, брэтонцы, валійцы і інш.

Да славян адносяцца сучасныя беларусы, балгары, лужычане, македонцы, палякі, рускія, сербы, славенцы, славакі, украінцы, харваты, чэхі, а таксама ў цяперашні час анямечаныя і паланізаваныя палабскія і паморскія славяне.

Нашчадкамі ілірыйцаў або фракійцаў магчыма з'яўляюцца сучасныя албанцы.

Паходжанне індаеўрапейцаў[правіць | правіць зыходнік]

Мадэлі паходжання індаеўрапейцаў можна ўмоўна падзяліць на еўрапейскія і азіяцкія. З еўрапейскіх найбольш распаўсюджаная сярод лінгвістаў і археолагаў курганная гіпотэза[ru], паводле якой прарадзімай індаеўрапейцаў была тэрыторыя Паўночнага Прычарнамор'я ў міжрэччы Дняпра і Волгі, а самі яны ўяўлялі сабой паўкачавое насельніцтва стэпавых раёнаў сучасных усходу Украіны і поўдня Расіі, якое жыло ў гэтых месцах у V—IV тыс. да н.э. З продкамі індаеўрапейцаў звычайна ідэнтыфікуецца насельніцтва, якое адносіцца да сярэднестогаўскай[ru], самарскай[ru] і ямнай культурам. У наступным у сувязі з пераходам гэтых плямёнаў да бронзавага веку і прыручэннем каня пачаліся інтэнсіўныя міграцыі індаеўрапейскіх плямёнаў у розных напрамках. Пры гэтым адбывалася моўная асіміляцыя індаеўрапейцамі мясцовага даіндаеўрапейскага насельніцтва, што прыводзіла да таго, што сучасныя носьбіты індаеўрапейскіх моў значна адрозніваюцца па расава-антрапалагічнаму тыпу.

У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і наступнай масавай еўрапейскай каланізацыі індаеўрапейскія мовы распаўсюдзіліся ў Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі, іншых раёнах, і, за кошт рускай каланізацыі, значна пашырылі свой арэал у Азіі (у якой да гэтай эпохі былі прадстаўленыя досыць шырока).

Іншымі тэорыямі з'яўляюцца анаталійская (якую падтрымлівае, сярод іншых, К. Рэнфру), па якой распаўсюджванне індаеўрапейцаў адбывалася з цэнтральнай Турцыі і было звязана з распаўсюджваннем сельскай гаспадаркі.

Генетычныя маркеры індаеўрапейцаў[правіць | правіць зыходнік]

Хоць у цяперашні час да індаеўрапейцаў адносяць па моўнай прыкмеце, 5 тысяч гадоў назад гэта была група генетычна роднасных народаў. Маркерам індаеўрапейскага паходжання, магчыма, з'яўляецца гаплагрупа R1a у Y-храмасоме ў мужчын (аднак у гэтым ёсць вялікія сумненні, бо па дадзеных хуткасці мутацый Y-храмасом мутацыя R1a узнікла больш за 10 тыс. гадоў назад, што нашмат раней чым рассяленне прота-індаеўрапейцаў).

Найбольшая варыятыўнасць маркера R1a сустракаецца ва Усходняй Украіне, што можа паказваць на найбольшую старажытнасць распаўсюджвання яго ў гэтым рэгіёне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]