Выгнанне Эліядора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафаэль
Выгнанне Эліядора. 1511-1512
італ.: Cacciata di Eliodoro dal tempio
Матэрыял фарба для фрэскі[d]
Тэхніка Фрэска
Памеры 500 × 750 см
Апостальскі палац, Ватыкан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Выгнанне Эліядора» — фрэска Рафаэля, напісаная паміж 1511 і 1512 гадамі ў памяшканні Апостальскага палаца ў Ватыкане, вядомага сёння, як Станца д'Эліядора.

Карціна адлюстроўвае эпізод з Другой кнігі Макавейскай (2Мак. 3:21-28), у якім рымскі легат Эліядор прыйшоў у Іерусалімскі храм па загадзе сірыйскага цара Селеўка IV Філапатара з мэтай канфіскаваць грашовую маёмасць сірот і ўдоў, якая захоўвалася там, аднак быў выгнаны вершнікам і двума юнакамі, пасланымі Богам у адказ на маленні першасвятара Оніі.[1]

Кампазіцыя фрэскі падзелена вертыкальна на дзве паловы са святаром, які моліцца, у цэнтры. Злева на карціне намаляваны заступнік Рафаэля Юлій II, які назірае за сцэнай са свайго паланкіна сярод сірот і ўдоў, справа — Эліядор, які выганяецца вершнікам. Менора ў цэнтры фрэскі паказвае на тое, што падзеі адбываюцца ў часы Другога Храма, да нараджэння Хрыста. Архітэктура сцэны нагадвае «Афінскую школу», хоць скляпенні ў «Выгнанні Эліядора» ўпрыгожаны нашмат багацей.

Зноскі

  1. Cacciata di Eliodoro dal Tempio (італ.). Musei Vaticani. Праверана 23 ліпеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pierluigi De Vecchi. Raffaello. — Милан: Rizzoli, 1975.
  • Pierluigi De Vecchi. I tempi dell'arte / под ред. Elda Cerchiari. — Милан: Bompiani, 1999. — Т. 2. — ISBN 8845172120.
  • Paolo Franzese. Raffaello. — Милан: Mondadori Arte, 2008. — ISBN 9788837064372.
  • Stefano Zuffi. Il Cinquecento. — Милан: Electa, 2005. — ISBN 8837034687.