Перайсці да зместу

Выратавальная вуліца (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выратавальная
Вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Мельнікаў Луг
Працягласць ~530 м
З'явілася 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выратавальная вуліцавуліца ў Цэнтральным раёне горада Гомеля. Злучае ўчасткі ад аўтамагістралі «Усходні абыход» да навучальна-трэніровачнай базы па выратаванні на водах Гомельскага філіяла Універсітэта грамадзянскай аброны МНС. Назву атрымала згодна з рашэннем Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 30 лістапада 2017 г.[1] Уяўляе сабой спуск з насыпу «Усходняга абыходу» на паўвостраў між пратокай Валатава і затокай р. Сож[2] (у народзе — Абкамаўскае возера).

Зноскі

  1. Кашпур В. Улица Выратавальная появилась в Гомеле // Правда Гомель. Новостной портал. — 12.01.2018.
  2. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15, 20.