Вядзьмар (тэлесерыял, 2019)
| Вядзьмар | |
|---|---|
| англ.: The Witcher | |
| Жанр | фэнтэзійны тэлесерыял[d], драматычны тэлесерыял[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
| Стваральнік | Lauren Schmidt Hissrich[d][2] |
| Заснавана на | Вядзьмар |
| Сцэнарыст | |
| Рэжысёр | |
| У ролях | |
| Кампазітар | |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 4[1] |
| Колькасць серый | 32[1] (спіс эпізодаў[d]) |
| Вытворчасць | |
| Выканаўчы прадзюсар | Sean Daniel[d], Jenny Klein[d][1] і Tomasz Bagiński[d] |
| Прадзюсар | |
| Месца здымак | Венгрыя[5], Славакія, Іспанія[6], Аўстрыя і Польшча |
| Студыя | Platige Image[d], Netflix і Cinesite[d] |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | Netflix |
| На экранах | 20 снежня 2019 |
| Спасылкі | |
| IMDb | ID 5180504 |
«Вядзьмар» (англ.: The Witcher) — амерыканска-польскі фэнтэзійны тэлевізійны серыял, зняты паводле матываў аднайменнай серыі раманаў Анджэя Сапкоўскага. Прэм’ера першага сезона адбылася на стрымінгавым сэрвісе Netflix 20 снежня 2019 года, прэм’ера другога сезона — 17 снежня 2021 года[7]. У верасні 2021 года быў анансаваны трэці сезон, пазней пачалася падрыхтоўка да здымак чацвёртага і пятага сезонаў. 25 снежня 2022 года на экраны выйшаў прыквел-серыял «Вядзьмар: Паходжанне».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Вядзьмар Геральт з Рывіі — мутант і паляўнічы на монстраў і нячысцікаў, імкнецца знайсці сваё месца ў свеце, дзе людзі часта аказваюцца горшымі за пачвар. У сельскай глушы дзяўчыну Енэфер, ад нараджэння гарбуху, бацька аддае ў навучанне да чараўніцы. А малалетняя прынцэса каралеўства Цынтра — Цыры — вымушана ўцячы, калі яе краіну захапіла імперыя Нільфгаард. Лёс гэтых трох складзецца так, што іх жыцці будуць цесна звязаны.
Сюжэт першага сезона быў адаптацыяй некаторых навел з першых дзвюх кніг цыкла пра Вядзьмара — «Апошняе жаданне» і «Меч Наканавання». Сюжэт другога сезона стаў адаптацыяй кнігі «Кроў эльфаў».
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны склад
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр / актрыса | Персанаж | З’яўленне ў сезонах | |||
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | Разам | ||
| Генры Кэвел | Геральт з Рывіі | 8 | 8 | 16 | |
| Аня Чалотра | Енэфэр з Венгерберга | 7 | 8 | 15 | |
| Фрэя Алан | прынцэса Цырыла | 8 | 8 | 16 | |
| Джоі Бэці | бард Казялец | 4 | 4 | 8 | |
| Міяна Бёрынг | Цісая дэ Врыэ | 5 | 5 | 10 | |
| Ройс Пірэсан | Істрэд | 3 | 5 | 8 | |
| Іман Фаран | Кагыр | 6 | 7 | 13 | |
| Мімі Дывені | Фрынгілья Віга | 7 | 7 | 14 | |
| Уілсан Раджу-Пухальтэ | Дара | 5 | 5 | 10 | |
| Ана Шафар | Трыс Мэрыголд | 3 | 6 | 9 | |
| Махеш Джаду | Вільгефорц | 2 | 3 | 5 | |
| Том Кэнтан | Філавандраль | 1 | 6 | 7 | |
| Мэсія Сімсан | Францэска Фільбаір | 6 | 6 | ||
| Кім Бодніа | Весемір | 6 | 6 | ||
| Агулам эпізодаў | 8 | 8 | 16 | ||
Другарадны склад
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 верасня 2019.
- ↑ а б https://www.filmweb.pl/serial/Wied%C5%BAmin-2019-724464
- ↑ https://theworldofmovies.com/the-witcher-season-1-review/
- ↑ https://www.filmweb.pl/person/Bart+Edwards-1850670
- ↑ https://index.hu/kultur/media/2020/01/08/witcher_vajak_netflix_magyar_helyszinek/
- ↑ https://diariodeavisos.elespanol.com/2019/03/concluye-el-rodaje-en-la-palma-de-the-witcher/
- ↑ Второй сезон «Ведьмака» выйдет 17 декабря. А уже сейчас можно посмотреть его трейлер (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Вядзьмар (тэлесерыял, 2019) на Вікісховішчы |