Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне
Вядзьмар 3: Дзікае паляванне | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | |
Выдавец | CD Projekt RED |
Лакалізатары | CD Projekt RED[d] і The Most Games[d][8] |
Частка серыі | Вядзьмар |
Дата анонсу | 5 лютага 2013[1] |
Дата выпуску | |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Бюджэт гульні |
|
Версія |
|
Апошняя версія |
|
Жанр | action/RPG |
Стваральнікі | |
Кіраўнік | Конрад Тамашкевіч |
Сцэнарысты |
|
Кампазітары |
|
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | |
Гульнявы рухавік | REDengine 3 |
Рэжым гульні | аднакарыстацкі |
Мовы інтэрфейсу | польская, англійская, арабская, венгерская мова, іспанская, італьянская мова, кітайская мова, карэйская, нямецкая, партугальская мова, французская, чэшская, японская мова і руская |
Носьбіты | DVD, Blu-ray Disc, лічбавая дыстрыбуцыя |
Сістэмныя патрабаванні |
мінімальныя[7]
Працэсар Intel CPU Core i5-2500K 3,3 ГГц ці AMD CPU Phenom II X4 940;
Відэакарта Nvidia GPU GeForce GTX 660 ці AMD GPU Radeon HD 7870; 6 ГБ аператыўнай памяці; Аперацыйная сістэма Windows 7/8 (8.1)/10; Гукавая карта, сумяшчальная з DirectX; 40 ГБ вольнага месца на цвёрдым дыску рэкамендаваныя[7]
Працэсар Intel CPU Core i7 3770 3,4 ГГц ці AMD CPU AMD FX-8350 4 ГГц;
Відэакарта Nvidia GPU GeForce GTX 770 ці AMD GPU Radeon R9 290; 8 Гб аператыўнай памяці. |
Кіраванне | клавіятура і мыш, геймпад |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне» — камп’ютарная гульня ў жанры action/RPG, распрацаваная польскай студыяй «CD Projekt RED». Выпушчаная 19 мая 2015 года на Windows, PlayStation 4 і Xbox One, затым 15 кастрычніка 2019 года на Nintendo Switch, яна з’яўляецца апавяданнем, якое працягвае гульні «Вядзьмар» (2007) і «Вядзьмар 2: Забойцы каралёў» (2011). Гэта трэцяя гульня, дзеянне якой адбываецца ў літаратурным сусвеце кніжнай серыі «Вядзьмар», створанай польскім пісьменнікам Анджэем Сапкоўскім, а таксама апошняя, якая апавядае пра прыгоды Геральта з Рывіі.
Гульня ў стылі цёмнага фэнтэзі, свет якой заснаваны на славянскай міфалогіі[10][11][12], апавядае пра ведзьмара Геральта з Рывіі, паляўнічага на монстраў, чыя прыёмная дачка Цыры знаходзіцца ў небяспецы, пераследуемая Дзікім Паляваннем — загадкавай тагасветнай сілай, таямніца якой раскрываецца па ходзе гульні. Многія дэталі сюжэту адсылаюць да кніг, напісаных Сапкоўскім, але сюжэт застаецца звязаным з першымі дзвюма часткамі і падводзіць вынік трылогіі, распачатай першай гульнёй, якая выйшла васьмю гадамі раней. У адрозненне ад папярэдніх гульняў, дзеянне «Ведзьмара 3» адбываецца ў адкрытым свеце і факусуецца на выкарыстанні баявых і дэтэктыўных навыкаў Геральта для выканання заказаў і вывучэння навакольнага асяроддзя. Усё гэта — частка шматузроўневага асноўнага квэста з мноствам другарадных місій, які можа быць пройдзены з 36 рознымі канцоўкамі. Гульня была распрацавана за тры з паловай гады з бюджэтам, блізкім да бюджэтаў AAA-гульняў вялікіх заходніх студый. Яе стваральнікі хацелі пацвердзіць здольнасць еўрапейскіх студый распрацоўваць якасныя ролевыя гульні, у той час як гульня ўсё далей і далей адыходзіць ад кананічнага сюжэту літаратурнай сагі «вядзьмар», якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Польшчы.
Менш чым за год пасля рэлізу было прададзена больш за 10 мільёнаў копій. Гульня атрымала аднадушнае прызнанне публікі і крытыкаў, а таксама каласальны камерцыйны поспех. Яна заваявала рэкордную колькасць узнагарод «Гульня года» і лічыцца новым эталонам жанру, які пастаянна выкарыстоўваецца гульцамі і прафесіяналамі індустрыі ў якасці ўзору для ацэнкі якасці новых action/RPG-гульняў. У кастрычніку 2015 года і маі 2016 года былі выпушчаны два дапаўненні: «Каменныя сэрцы» і «Кроў і віно», а летам 2017 года была запушчана відэагульня, цалкам прысвечаная картачнай міні-гульні Гвінт — «Гвінт: Вядзьмар. Картачная гульня».
Зноскі
- ↑ «Вядзьмар 3: Дзікае паляванне»: Афіцыйны анонс! — Вядзьмар 3 (The Witcher 3) — Хронікі Каэр Морхена . Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2013. Праверана 8 лютага 2013.
- ↑ «Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне» — Адкрыты ліст(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2018. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ Williams, Mike. The Witcher 3's Development Was Cheaper, But Still in AAA Territory . USgamer (10 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2017.
- ↑ 1C-SoftClub to publish The Witcher 3: Wild Hunt in Russia & CIS! (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2017. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ «Вядзьмар 3: Дзікае паляванне» на вокладцы сакавіцкага нумара GameInformer (абноўлена) — Вядзьмар 3 (The Witcher 3) — Хронікі Каэр Морхена . Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2013. Праверана 8 лютага 2013.
- ↑ «Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне» выйдзе на новым пакаленні кансоляў і ПК! . thewitcher.com (4 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
- ↑ а б Сістэмныя вымогі гульні Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ https://www.mostgames.org/#projects
- ↑ https://www.thewitcher.com/pl/en/news/48535/patch-4-04-is-live-on-all-platforms-including-nintendo-switch
- ↑ Почему Ведьмак 3 - взрослая игра? (руск.). IGN Россия (28 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2020.
- ↑ Американский журналист осудил славянскую фэнтези за отсутствие темнокожих (руск.). Lenta.ru (15 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2020.
- ↑ Славянскому фольклору нужно больше «ведьмаков» (руск.). Gmbox.ru (30 студзеня 2018).(недаступная спасылка)