Перайсці да зместу

Вязаўка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вязаўка
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 122 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°26′41,53″ пн. ш. 25°20′26,2″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°32′25,68″ пн. ш. 25°06′29,8″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Дзятлаўскі раён
physical
Вязаўка (рака)
Вязаўка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вя́заўка — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман. Даўжыня 21 км[1]. Плошча вадазбору 122 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гірычы Дзятлаўскага раёна, упадае ў Нёман на поўдзень ад вёскі Моцевічы Лідскага раёна. Асноўны прыток — рака Карыценка (злева). На рацэ каля вёсак Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаны сажалкі (плошчай адпаведна 0,17 км², 0,09 км², 0,03 км²).

Зноскі

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.