Стары Капыль
Выгляд
Вёска
Стары Капыль
|
Стары́ Капы́ль[1] (трансліт.: Stary Kapyĺ, руск.: Старый Копыль) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы дзейнічалі лесапільны і крухмальны заводы. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Энергія», працавала кузня[2]. У 1924—1960 гадах — цэнтр Старакапыльскага сельсавета[3]. 18 сакавіка 1985 года да вёскі далучаны суседнія пасёлкі Красны і Чырвоная Горка[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1997 год — 77 двароў, 172 жыхары
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Капы́ль, Ко́пыль, Стары́ Ко́пыль
- ↑ Стары Капыль // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 613. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 сакавіка 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 13 (1819).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 613. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
