Вяльмо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вяльмо
руск.: Вельмо
Характарыстыка
Даўжыня 504 км
Плошча басейна 33 800 км²
Басейн Падкаменная Тунгуска → Енісей → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 225[1] м³/с (за 187 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Сярэднесібірскае пласкагор’е
 · Каардынаты 60°05′40″ пн. ш. 94°50′24″ у. д.HGЯO
Вусце Падкаменная Тунгуска
 · Месцазнаходжанне за 282 км ад вусця[2]
 · Каардынаты 61°51′03″ пн. ш. 92°45′54″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Краснаярскі край
Вяльмо (Краснаярскі край)
выток
выток
вусце
вусце

Вяльмо́ (руск.: Вельмо́[3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, левы прыток ракі Падкаменная Тунгуска (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 33 800 км². Сярэдні расход вады за 187 км ад вусця складае 225[1] м³/с, аб’ём сцёку 7,101[1] км³/год. Рака бярэ пачатак і працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Падкаменную Тунгуску за 282 км ад яе вусця[2]. Даліна ракі шырокая і ўрэзаная. Рэчышча пераважна слаба звілістае, з лукавінамі. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 220[2] км ад вусця.

Асноўны прыток — Тэя (левы). Сярод прытокаў: Ірынчымо, Гулюма, Бугарыкта, Вайвіда, Мукуя, Вялікая Нірунда, Енгіда, Туктарма, Чапа, Тунга, Арцельная, Верхняя Русалка, Хвойная і інш.[2] У басейне ракі 272[1] возеры агульнай плошчай 6,23[1] км².

Каля ракі пасёлак Вяльмо.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Иванов В. В. Вельмо // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Река Вельмо // Государственный водный реестр РФ(руск.) 
  3. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 205. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вельмо // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 205. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]