Вялікае Балота (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялі́кае Бало́та — біялагічны заказнік у Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін і падтрымання экалагічнай раўнавагі і гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый. Плошча заказніка складае 650 га (1996). Размешчаны на балотным масіве Выдрын Мох на тэрыторыі Юхавіцкага лясніцтва. Рэльеф цэнтральнай часткі балотнага масіву градава-балоцісты. У раслінным покрыве пашыраны хваёва-кустова-сфагнавыя фітацэнозы і журавіны. Лясы пераважна хваёвыя, на асобных мінеральных участках бярэзнікі і ельнікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]