Вялікае Марское возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікае Марское возера
руск.: Большое Морское озеро, чук.: Майнычин-Анкаватан
Морфаметрыя
Даўжыня 17,5[1] км
Шырыня 15[1] км
Плошча 205 км²
Басейн
Плошча вадазбору 382[2] км²
Упадаюць Вірлэляхгуэм
Выцякаюць Анкаваам (Марская)
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Якуція
Вялікае Марское возера (Расія)
Вялікае Марское возера
Вялікае Марское возера
Вялікае Марское возера (Якуція)
Вялікае Марское возера
Вялікае Марское возера
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 18060000111117700003858
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялі́кае Марско́е возера (руск.: Большое Морское озеро, чук.: Майнычин-Анкаватан) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, у Ніжнекалымскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція), у басейне ракі Вялікая Чукочая.

Возера знаходзіцца за Палярным кругам, у паўночна-ўсходняй частцы Калымскай нізіны. Плошча яго паверхні складае 205 км. Даўжыня 17,5[1] км, найбольшая шырыня 15[1] км. Плошча вадазбору 382[2] км². Катлавіна возера мае авальную форму, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія парэзаная слаба. Берагі нізкія. Жыўленне вадой дажджавое і снегавое, з перавагай снегавога. Замярзае возера ў верасні — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы чэрвеня. У возера ўпадае рака Вірлэляхгуэм[2], выцякае рака Анкаваам (Марская). За 3 км ад Вялікага Марскога знаходзіцца возера Малое Марское.

У 1994 годзе Указам прэзідэнта Рэспублікі Саха (Якуція) Вялікаму Марскому возеру нададзены статус асабліва ахоўваемай тэрыторыі — унікальнага возера[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Морские озёра // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 838. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]