Малое Марское возера
Малое Марское | |
---|---|
Каардынаты: 69°56′02″ пн. ш. 158°36′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Якуція |
Даўжыня | 11[1] км |
Шырыня | 7,5[1] км |
Плошча | 58,2[2] км² |
Плошча вадазбору | 104[2] км² |
Малое Марско́е (руск.: Ма́лое Морско́е, чук.: Мокачен-Анкаватан) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, у Ніжнекалымскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція), у басейне ракі Вялікая Чукочая.
Возера знаходзіцца за Палярным кругам, у паўночна-ўсходняй частцы Калымскай нізіны. Плошча яго паверхні складае 58,2[2] км². Даўжыня 11[1] км, найбольшая шырыня 7,5[1] км. Плошча вадазбору 104[2] км². Катлавіна возера мае няправільную форму. Берагавая лінія парэзаная слаба. Берагі нізкія, пакрытыя тундравай расліннасцю. Жыўленне вадой дажджавое і снегавое, з перавагай снегавога. Замярзае возера ў верасні — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы чэрвеня. У халодныя гады возера цалкам не ўскрываецца[1].
За 3[1] км у напрамку на поўнач ад Малога Марскога знаходзіцца Вялікае Марское возера.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Измайлова А. В. Малое Морское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 «Озеро Мал. Морское (Мокачен-Анкаватын)(руск.) » — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Морские озёра // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 838. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)