Вялікая Індыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цёмна-аранжавым колерам на карце пазначаны Індыйскі субкантынент, светла-аранжавым — іншыя краіны, культурна звязаныя з Індыяй (Бірма, Тайланд, Камбоджа, Лаос, Інданезія і Малайзія). Жоўтым колерам адзначаны рэгіёны са значным гістарычным уплывам індыйскай культуры (Афганістан, Тыбет, Юньнань, і Філіпіны).

Вялікая Індыя — гістарычны рэгіён, які знаходзіўся пад значным уплывам індыйскай культуры і індуізму, асабліва ў перыяд з V па XV стагоддзе. Вялікая Індыя распасціралася далёка за межы Індыйскага субкантынента: ад Афганістана да астравоў Паўднёва-Усходняй Азіі і Далёкага Усходу, ад Цэйлона да перадгор'яў Гімалаяў і Тыбета. З Вялікай Індыяй звязана распаўсюджванне індуізму ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама экспансія будызму за межы Індыйскага субкантынента ў Цэнтральную Азію і Кітай па Вялікаму шаўковаму шляху, якая адбылася ў першыя стагоддзі нашай эры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ali, Jason R.; Aitchison, Jonathan C. (2005). Greater India. Earth-Science Reviews. Vol. 72. pp. 169–188. doi:10.1016/j.earscirev.2005.07.005..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]