Вялікія Барсучыны
Выгляд
Вёска
Вялікія Барсучыны
|
Вялі́кія Барсучы́ны[1] (трансліт.: Vialikija Barsučyny, руск.: Большие Барсучины[2]) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Расійскай імперыі вёска ў складзе Абчужскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні.
Да 18 сакавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Плоскаўскага сельсавета, да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Навасельскага сельсавета[3], да 8 красавіка 2004 года — у склад Плоскаўскага сельсавета[4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы цяпер дачы, таму забудова ў добрым стане.
На ўездзе ў вёску старыя могілкі, дагледжаныя і ў добрай захаванасці. На могілках пахаваны некалькі мясцовых ветэранаў Першай сусветнай вайны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Вялікія Барсучыны на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх