Вялікі Ізраіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вялікі Ізраіль — паняцце, што абазначае зямлю, якой Бог, згодна з Бібліяй, надзяліў іудзеяў.

Межы Вялікага Ізраіля дакладна не акрэслены, таму некаторыя іудзеі і хрысціяне, каб азначыць іх, спасылаюцца на частку Стварэння, дзе Бог дамовіўся з Аўрамам:

"Таго дня, Бог дамовіўся з Аўрамам: «Тваім нашчадкам я даў гэтую зямлю, ад егіпецкай ракі і да ракі Еўфрат. Зямлю кенітаў, кенізітаў, кадманітаў; чытаў, перызітаў, рэфаймаў; емарытаў, канаанітаў, гігашытаў і евусітаў.» — Стварэнне, 15:18-21

Згодна з гэтай дамовай, Вялікі Ізраіль павінны быў складацца з тэрыторыі сучаснага Ізраіля (разам з Заходнім Берагам ракі Іардан, Газай і Галанскімі вышынямі), а таксама Іарданіі, Лівана, большасці Сірыі, Ірака, Кувейта, і некаторых частак Саудаўскай Аравіі, Егіпта, Турцыі.

Сучаснае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Зараз у паняцця «Вялікі Ізраіль» няма дакладнага азначэння. Дэвід Пайпс адзначыў тры варыянты:

  1. «Вялікі Ізраіль» (згодна з меркаваннем некаторых правых ізраільцян) займае тэрыторыю ўсяго геаграфічнага рэгіёну Палесціна, ад ракі Іардан да Міжземнага мора.
  2. «Вялікі Ізраіль» (як мяркуюць некаторыя ультра-правыя ізраільцяне — напрыклад, члены груповак Бетар і Іргун Цвай-Леймі) займае тэрыторыю Палесцінскага рэгіёну, а таксама тэрыторыю Трансіарданіі.
  3. Некаторыя антыcіяністы і радыкальныя ісламісты бачаць у паняцці «Вялікі Ізраіль» змову заняць тэрыторыю ад Ніла да Еўфрата, паводле Бібліі. Варта зазначыць, што ніводны з сучасных вядомых ізраільцян такую фармулёўку не выкарыстоўвае.

У афіцыйных колах Ізраіля «Вялікім Ізраілем» называюць сучасны Ізраіль з далучанымі да яго Заходнім Берагам ракі Іардан і Газай.

«Егіпецкая рака»[правіць | правіць зыходнік]

Таксама шмат спрэчак вядзецца наконт таго, што канкрэтна Бог меў на ўвазе, спасылаючыся на «егіпецкую раку». Існуюць тры варыянты:

  1. Гэта Ніл
  2. Гэта малая рака Вадзі Эль-Арыш
  3. Гэта фраза ўжыта ў дачыненні да паняцця «Егіпецкі Ручай».