Іардан (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іардан
Jordan River.jpg
Выток зліццё рэк Хацбані, Хармон і Дан
Вышыня вытоку ~ 80 м
Вусце Мёртвае мора
Вышыня вусця -430,5[1] м
Даўжыня 252 км
Расход вады 40,5 м³/с, у наш час — каля 1 м³/с
Вадазбор 18 000 км²
Краіна Ізраіль, Іарданія, Сірыя, Заходні бераг ракі Іардан
JordanRiver en.svg

Іардан (араб. نهر الأردن‎‎ — nahr al-urdun, іўр.: נהר הירדן — nehar hayarden) — галоўная рака Палесціны. У сярэднім цячэнні служыць мяжой паміж Іарданіяй і Ізраілем. У ніжнім цячэнні ўяўляе сабой прыродную мяжу паміж Палесцінскай тэрыторыяй Заходняга берагу і Іарданіяй. У верхнім цячэнні аддзяляе Галанскія вышыні ад Ізраіля. Большая частка цячэння праходзіць ніжэй за ўзровень мора. Вытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне Гхор праз азёры Хула і Тыверыядскае і ўпадае ў Мёртвае мора, узровень якога на 430 м ніжэй за Міжземнае мора. Моцнае падзенне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. Рака і азёры ў яе цячэнні маюць важнае значэнне для вадазабяспечання Ізраіля, Сірыі, Іарданіі. 3 гэтай ракой звязаны шмат якія падзеі бібліейскай гісторыі.

Рака Іардан

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назвы паходзіць альбо ад семіцкага спалучэння «йарэд» — спускацца, падаць і «дан» — рака, альбо ад індаеўрапейскага «дану» — вільгаць.

Геаграфія і гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня Іардана каля 252 км. Плошча басейна складае каля 18 000 кв.км. Гістарычны гадавы сцёк — 1,3 млд. м³. Паколькі Іардан працякае ў вобласці міжземнаморскага клімату, для ракі характэрна зімовы разводдзе. Бярэ пачатак блізу горнага масіву Хармон. Утвараецца ад зліцця рэк Хацбані, Хармон, Дан, якія забяспечваюць каля 50 % сцёку. Да моста дачок Якава цячэ па каналізаваным рэчышчы, створаным ў рамках праекта асушэння даліны возера Хула. Ад моста да ўпадзення ў Галілейскае мора завецца «горным Іарданам» і цячэ па прыродным рэчышчы з вялікім ухілам і парогамі. Працякае праз Тыверыядскім возера, ніжэй возера злева прымае раку Ярмук, якая цячэ ўздоўж сірыйска-іарданскай мяжы і дае больш за палову ўсяго канчатковага сцёку. Упадае ў Мёртвае мора з поўначы. Вусце размешчана на вышыні −430,5 м над узроўнем мора (2016) і гэтая лічба няўхільна змяншаецца.

Выкарыстанне чалавекам і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

З Галілейскага мора, прэснага, нягледзячы на шматлікія салёныя крыніцы па берагах, вада падаецца на поўдзень у бязводныя раёны па заглыбленай трубе Усеізраільскага вадаправода. З-за забору вады Мёртвае мора недаатрымлівае да 98 % сцёку Іардана. Даследаванні 2010 года паказалі што да Мёртвага мора ў той год дайшло не больш за 30 млн м³, прычым, вельмі салёнай, забруджанай ўгнаеннямі вады.[2]. Горны Іардан папулярны сярод аматараў рафтынгу

Рака ў Бібліі[правіць | правіць зыходнік]

За 9 км ад Мёртвага мора з іарданскага боку знаходзіцца горад Аль-Махтаз — найбольш верагоднае месца Хрышчэння Ісуса. Падчас раскопак тут была знойдзена вялікая мармуровая пліта, якая, верагодна, з’яўляецца асновай калоны, згаданай паломнікам Феадосіем (V—VI стагоддзі) як адзнака месца Хрышчэння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2