Вялікі адмірал (Італія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вялікі адмірал, Італія)
Jump to navigation Jump to search
Знакі адрознення Вялікага адмірала Каралеўскіх ВМС Італіі

Вялікі адмірал (італ.: grande ammiraglio) — вышэйшае ваенна-марское званне Італіі ў 19241946 гадах.

Усталявана па ініцыятыве Беніта Мусаліні ў 1924 годзе для ўвекавечання заслуг адмірала графа Паола Эміліа Таон дзі Рэвеля, герцага дэль Марэ, які кіраваў дзеяннямі італьянскага каралеўскага флота падчас Першай сусветнай вайны (прысвоена 4 лістапада 1924 года).

Больш гэта званне ніколі і нікому не прысвойвалася.

Званне Вялікага адмірала адпавядала званням маршала Італіі і маршала авіяцыі.