Уга Кавальера
Уга Кавальера | |
---|---|
Ugo Cavallero | |
| |
Дата нараджэння | 20 верасня 1880[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1943[2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Італія |
Род войскаў | Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Італіі[d] |
Званне | Маршал Італіі (1 ліпеня 1942) |
Камандаваў | Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
Бітвы/войны | Італа-турэцкая вайна, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна, Італа-грэчаская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У́га Кавалье́ра (італ.: Ugo Cavallero; 20 верасня 1880, Казале-Манферата — 14 верасня 1943, Фраскаці)[3] — граф, італьянскі военачальнік, маршал Італіі (1942 год).
Да Другой сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]Вырашыўшы стаць ваенным, Кавальера дзякуючы ўласным здольнасцям і добрым сувязям, змог у гады Першай сусветнай вайны зрабіць паспяховую кар’еру ў італьянскай арміі. Пасля вайны ўзначальваў дэлегацыю Італіі на перамовах у Версалі, але з прычыны таго, што патрабаванні Італіі былі праігнараваны, дэманстратыўна пакінуў канферэнцыю.
У 1920 годзе сыходзіць у адстаўку, якая працягвалася да прыходу да ўлады ў Італіі фашыстаў.
З 1926 года — сенатар. Пасля прыходу фашыстаў да ўлады, яму была прапанавана пасада сакратара ваеннага міністэрства, якую ён цудоўна сумяшчаў з бізнесам, стаўшы галоўным адміністратарам трэста «Ансальда». Яго прадпрымальніцкая дзейнасць скончылася ўзбуджэннем крымінальнай справы аб растратах, але Кавальера валодаў настолькі вялікімі сувязямі, што хутка замяў гэту справу.
У 1937 годзе становіцца галоўнакамандуючым італьянскімі войскамі ва Усходняй Афрыцы, але ў 1939 годзе вяртаецца ў Рым, і прызначаецца Мусаліні старшынёй кардынацыйнага камітэта. На гэтай пасадзе ён адправіўся ў Берлін, дзе выдатна спрацаваўся з немцамі дзякуючы прагерманскім поглядам. 30 мая 1939 года сустрэўся з Гітлерам. На гэтай сустрэчы перадаў мемарандум, складзены Мусаліні.
Падчас вайны
[правіць | правіць зыходнік]Першай ваеннай каманднай пасадай Кавальера стала пасада начальніка Генеральнага штаба, які ён атрымаў пасля правалу Грэчаскай кампаніі, змяніўшы маршала Бадолья. Таксама Кавальера стаў камандуючым італьянскімі войскамі ў Грэцыі, сумяшчаючы гэту пасаду з начальнікам Генеральнага штаба.
Становішча ў вайне з Грэцыяй пагаршалася, дучэ патрабаваў ад Кавальера перайсці ў наступ, але кожны раз італьянская армія цярпела паражэнне. Пазней, дзякуючы дапамозе вермахта, Грэцыю ўдалося разграміць.
Вярнуўшыся ў Рым пасля заканчэння ваенных дзеянняў У Грэцыі, Уга Кавальера настойваў на рэарганізацыі Генеральнага штаба. Дзякуючы Кавальера, ён ператварыўся з дарадчага органа ў мозг арміі.
У 1942 годзе стаў аўтарам аперацыі «Геркулес» па захопе Мальты, план якой пазней быў адпрэчаны. У гэтым жа годзе быў прызначаны Мусаліні маршалам.
Увосень 1942 года Кавальера зноў падняло пытанне пра захоп Мальты, але аперацыя «Геркулес» засталася толькі на паперы.
Быў адпраўлены ў адстаўку 4 лютага 1943 года. Новым начальнікам штаба сухапутных сіл Італіі стаў Амброзіа. Быў арыштаваны новым урадам Бадолья неўзабаве пасля звяржэння Мусаліні. Затым быў выпушчаны немцамі, якія занялі Рым. Кавальера прапанавалі ваяваць на баку немцаў супраць саюзнікаў, але ён выбраў іншы шлях. 14 лістапада 1943 года маршал Італіі Уга Кавальера застрэліўся.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 4 чэрвеня 1914 — Кавалер ордэна Кароны Італіі
- 13 верасня 1917 — Кавалер ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- 27 чэрвеня 1918 — Афіцэр Савойскага ваеннага ордэна
- 29 снежня 1918 — Афіцэр ордэна Кароны Італіі
- 8 жніўня 1920 — Камандор ордэна Кароны Італіі
- 21 верасня 1921 — Афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- 18 снежня 1921 — Вялікі афіцэр ордэна Кароны Італіі
- 3 красавіка 1924 — Кавалер Каланіяльнага ордэна Зоркі Італіі
- 11 чэрвеня 1925 — Камандор ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- 14 лютага 1942 — узнагароджаны Рыцарскім крыжом Жалезнага крыжа
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Запіскі пра вайну. Дзённік начальніка італьянскага Генеральнага штаба
Зноскі
- ↑ Ugo Cavallero // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ugo Cavallero // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Афіцыйны сайт Міністэрства абароны Італіі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1
- «Сто великих полководцев Второй мировой» Ю. Н. Лубченков, «Вече», 2005 год.
- Гордиенко А. Н. Командиры Второй мировой войны. Т. 2., Мн., 1998. ISBN 985-437-627-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уга Кавальера
- Біяграфічныя звесткі на афіцыйным сайце Сената Італьянскай Рэспублікі. Архівавана 4 лютага 2010. (італ.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Алесандрыя
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў правінцыі Рым
- Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Вялікія афіцэры ордэна Кароны Італіі
- Камандоры ордэна Кароны Італіі
- Афіцэры ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры ордэна Кароны Італіі
- Афіцэры Ваеннага ордэна Італіі
- Кавалеры Каланіяльнага ордэна Зоркі Італіі
- Кавалеры Рыцарскага крыжа
- Асобы
- Маршалы Італіі
- Фашысцкая Італія
- Фашысты Італіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Італія)