Арманда Дыяз
Арманда Дыяз | |
---|---|
італ.: Armando Diaz | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1861[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лютага 1928[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Каралеўская італьянская армія[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арма́нда Ды́яз (італ.: Armando Diaz; 5 снежня 1861, Неапаль — 29 лютага 1928, Рым) — ваенны дзеяч Італіі. Па заканчэнні Першай сусветнай вайны атрымаў ганаровае званне герцага Перамогі (італ.: Duca della Vittoria, 1918). Маршал Італіі (4 лістапада 1924).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1881 года — у арміі, вызначыўся ў ходзе экспедыцыі ў Трыпалі ў італа-турэцкай вайне 1911 года. Пасля вайны на камандных пасадах у Генштабе. З пачаткам Першай сусветнай вайны займаў пасаду начальніка аператыўнага аддзела Вярхоўнага камандавання. У 1916 годзе прызначаны камандзірам 49-й дывізіі. Ваяваў на Ізонцы, вызначыўся пры надыходзе італьянскай арміі ў лістападзе 1916-га. У пачатку 1917 года прызначаны камандзірам 28-га армейскага корпуса. У ходзе адзінаццатай бітвы пры Ізонцы, яго корпус змог прарваць аўстра-венгерскі фронт. У тым жа годзе прызначаны начальнікам Генштаба. Дыязу ўдалося спыніць наступленне аўстра-венгерскіх войскаў у Капарэце і прадухіліць поўны разгром італьянскай арміі. У канцы 1918 года італьянская армія пад кіраўніцтвам Дыяза пачала шырокамаштабнае наступленне, якая атрымала назву бітвы пры Віторыа-Венета. У ходзе наступлення аўстра-венгерская армія была разгромлена. 3 лістапада 1918 года баявыя дзеянні на Італьянскім фронце былі спыненыя.
Пасля вайны віцэ-прэзідэнт Ваеннага савета і ваенны міністр Італіі, затым выйшаў у адстаўку.
Зноскі
- ↑ а б Armando Diaz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Armando Diaz // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Antenati Праверана 29 жніўня 2022.
- ↑ Antenati Праверана 29 жніўня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1861 годзе
- Нарадзіліся ў Неапалі
- Памерлі 29 лютага
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Рыме
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі
- Узнагароджаныя залатым медалём «За воінскую доблесць»
- Узнагароджаныя крыжом «За баявыя заслугі» (Італія)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць аб’яднання Італіі»
- Кавалеры Вялікага Крыжа Годнасці i Адданасці Мальтыйскага ордэна
- Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
- Асобы
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры бельгійскага Ваеннага крыжа
- Кавалеры ордэна Лазні
- Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры ордэна Князя Данііла I 1 ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Бенедыкта Авіскага
- Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Франца Іосіфа
- Камандоры ордэна Дракона Анама
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа 1 ступені
- Маршалы Італіі
- Міністры абароны Італіі
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Італія)