Перайсці да зместу

Эміліа Дэ Бона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміліа Дэ Бона
Emilio De Bono
Дата нараджэння 19 сакавіка 1866(1866-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1944(1944-01-11)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Італія Каралеўства Італія
Род войскаў Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Італіі[d]
Званне Маршал Італіі (28 лістапада 1936)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання
Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Вялікага крыжа Каланіяльнага ордэна Зоркі Італіі
Кавалер Вялікага крыжа Каланіяльнага ордэна Зоркі Італіі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Вялікі афіцэр Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Вялікі афіцэр Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Вялікі афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Вялікі афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Вялікі афіцэр ордэна Кароны Італіі
Вялікі афіцэр ордэна Кароны Італіі
Камандоры Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Камандоры Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Камандор ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Камандор ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Камандор ордэна Кароны Італіі
Камандор ордэна Кароны Італіі
Афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Афіцэр ордэна Кароны Італіі
Афіцэр ордэна Кароны Італіі
Кавалер Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер ордэна Кароны Італіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміліа Дэ Бона (італ.: Emilio De Bono; 19 сакавіка 1866, Касана-д’Ада, каля Мілана, Італія — 11 студзеня 1944, Верона, Італія) — італьянскі ваенны дзеяч, маршал Італіі (1936).

Удзельнік ваенных дзеянняў у Эрытрэі (1887) і ў Лівіі (1911).

У Першую сусветную вайну з 1915 камандаваў 15-м палком берсальераў, затым узначальваў штаб П корпуса, камандаваў брыгадамі «Трапані» і «Савана», 38-й дывізіяй (1916), IX корпусам (1918).

У 1919 годзе далучыўся да сфарміраванага Беніта Мусаліні «Саюзу ветэранаў» і хутка заняў у ім кіруючыя пазіцыі. У кастрычніку 1922 года выбраны квадрумвірам, членам «камітэта чатырох», якому даручана ваеннае кіраўніцтва фашысцкімі сквадрыстамі. Адзін з галоўных ініцыятараў і кіраўнікоў «Паходу на Рым».

З 11 лістапада 1922 па 11 лістапада 1923 года займаў пасаду Генеральнага дырэктара грамадскай бяспекі. З 1 сакавіка 1923 — сенатар. З 11 лістапада 1923 па 20 снежня 1923 года займаў пасаду Генерал-інтэндант паліцыі, а з 20 снежня 1923 па 18 чэрвеня 1924 — Глава Паліцыі. У 1923 залічаны ў фашысцкую міліцыю, 1-ы камандуючы.

З 3 ліпеня 1925 па 18 снежня 1928 — генерал-губернатар Трыпалітаніі. Камандуючы каланіяльнымі войскамі ў Трыпалітаніі з 3 ліпеня 1925 па 18 снежня 1928 года. 18 снежня 1928 — 12 верасня 1929 — намеснік Міністра калоній.

З 22 ліпеня 1928 года — дзяржаўны міністр. 12 верасня 1929 — 17 студзеня 1935 — Міністр калоній. З 18 студзеня 1935 па 27 лістапада 1935 — Вярхоўны камісар Італьянскай Усходняй Афрыкі

З 3 красавіка 1935 па 27 лістапада 1935 — Камандуючы войскамі ва Усходняй Афрыцы. Кіраваў ваеннымі аперацыямі італьянскай арміі ў Эфіопіі, у яго падпарадкаванні знаходзіліся галоўныя сілы італьянскай арміі — 4 армейскіх карпусы. Нягледзячы на поўную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, пацярпеў паражэнне і быў заменены П. Бадолья.

19391940 — Інспектар Заморскіх войскаў. У 1940—1941 камандаваў групай армій «Поўдзень», у склад якой увайшлі 3-я армія генерала К. Джэлоза, 2 армейскія карпусы і Албанская група. Пасля гэтага застаўся толькі членам Вялікага фашысцкага савета (ВФС).

З 1943 года — інспектар замежных фарміраванняў. На пасяджэнні Вялікага фашысцкага савета 25 ліпеня 1943 года прагаласаваў за адстаўку Мусаліні. Быў арыштаваны немцамі і на працэсе ў Вероне прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны з кулямёта, апошнімі словамі былі: «Жыве Італія!» (італ.: Viva l'Italia!).

Зноскі

  • Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1