Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Вялікі сабор
Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр на малюнку Івана Трутнева (1866). Злева Барысаглебская, справа — Пятніцкая царква, на пярэднім плане бачны падмуркі Вялікага сабора
Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр на малюнку Івана Трутнева (1866). Злева Барысаглебская, справа — Пятніцкая царква, на пярэднім плане бачны падмуркі Вялікага сабора
Краіна Полацкае княства
Горад Полацк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая
Архітэктурны стыль полацкая школа дойлідства
Будаўніцтва XIXII

Вялікі сабор, або Успенскі сабор[1][kam 1] — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Храм быў узведзены на мяжы XIXII стст[2]. Іншыя даследчыкі схіляюцца да больш позняй даты — 20-я, а то і 30-я гады XII ст[3]. З будаўніцтвам храма ўзнаўляецца манументальнае будаўніцтва, спыненая пасля ўзвядзення Сафійскага сабора ў сярэдзіне XI ст. гадах[2][4]. Разбураны ў XVI ст.

Праз месца, дзе размяшчаўся Вялікі сабор, цяпер праходзіць дарога, якая перасякае ўсю тэрыторыю манастыра. У пачатку 2015 года пры пракладцы газаправода ў Юбілейным завулку быў пашкоджаны падмурак будынкаў Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. Экскаватарам была пракапана траншэя шырынёй 40 сантыметраў і глыбінёй 180. Коўш экскаватара зачапіў частку падмурка меркаванага Вялікага сабора манастыра. Разбурэнне археалагічнага помніка гісторыкам удалося спыніць толькі праз тыдзень. Падчас працы гісторыкаў на месцы раскопа было знойдзена мноства кавалкаў старажытнай плінфы[5].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План Вялікага сабора

Вялікі сабор вылучаўся сярод астатніх храмаў Бельчыцкага манастыра значнымі памерамі, якія мала саступалі Сафійскаму сабору і складалі ў даўжыю без прытвора 22,5 м, а ў шырыню — 16,5 м. Верагодна, гэта быў галоўны храм манастыра. Яго разбурылі ўжо ў XVI ст., і ў пачатку XX ст., калі пачалося вывучэнне Бельчыцкага манастырскага комплексу, меліся толькі падмуркі ды сціплыя апісанні ў літаратурных крыніцах. Таму рэканструкцыя першапачатковага выгляду Вялікага сабора, яго архітэктурнай пластыкі дастаткова прыблізная. Разам з тым супастаўленне выяўленых матэрыялаў — памераў і канструкцыі падмуркаў, кавалкаў кладкі, элементаў дэкору — дазваляюць канстатаваць, што гэта быў шасціслуповы, трохнефавы сабор з трыма апсідамі. Да яго паўднёвага, паўночнага і заходняга фасадаў прымыкалі амаль квадратныя ў плане прытворы, надаючы царкве крыжовасць[6].

Сцены Вялікага сабора выкладзены таксама ў тэхніцы візантыйскай кладкі «са схаваным радам» з устаўкамі вялікіх апрацаваных камянёў. Але ў адрозненне ад Полацкай Сафіі Бельчыцкі храм упрыгожвалі знадворку і ўнутры плоскія лапаткі. Іх памеры і размяшчэнне адпавядалі ўнутранаму чляненню царквы шасцю крыжовымі ў плане слупамі. Новым у будынку было таксама месца размяшчэнне купала. Ён абапіраўся не на ўсходнія, а на заходнія пары слупоў і, такім чынам, быў крыху ссунуты ад цэнтра да ўвахода. Наяўнасць у Бельчыцкім саборы прытвораў, ніжэйшых за асноўны аб'ём, ссунутасць купала ў заходні бок надавалі яго знешняму выгляду выцягнутыя ўверх прапорцыі. Гэта адметнасць стане ў далейшым характэрнай рысай большасці храмаў Полацкага княства. Вялікі сабор у Бельчьшкім манастыры быў упрыгожаны фрэскавымі роспісамі, а яго падлога ў алтары выкладзена ўзорамі з паліваных керамічных плітак[7].

Зноскі

  1. Л. В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: «Наука», 2006 ст.81
  2. 2,0 2,1 Хозеров ИМ. Белорусское и Смоленское зодчество XI—XIII вв. Мн., 1994. С. И;
  3. Раппопорт ПА. Древнерусская архитектура. СПб., 1993. С. 268.
  4. Воронин Н. Н. Бельчицкие руины // Архитектурное наследство. М., 1956. Т. 6. С. 16.
  5. У Полацку пры земляных працах пашкодзілі рэшткі манастыра ХII стагоддзя // АНТ
  6. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.36-37
  7. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.37

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. яго сапраўдная назва невядома