Княжацкі храм (Полацк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Праваслаўны храм
Княжацкі храм
Царква на дзядзінцы
Царква на дзядзінцы
Краіна Беларусь
Краіна Полацкае княства
Горад Полацк
Архітэктурны стыль полацкая школа дойлідства

Княжацкі храм — колішні праваслаўны храм у Полацку, які існаваў у 12—16 ст[1]. Помнік полацкай школы дойлідства.

Падмурак і сцены храма былі выяўлены М. Каргерам у час археалагічных раскопак 19661967 гг.[1] непадалёку ад Сафійскага сабора на тэрыторыі княжацкага двара.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква ўяўляе сабой мураваны шасціслуповы будынак памерам 24×16 м меў тры нефы, з якіх галоўны завяршаўся апсідай, а бакавыя — нішамі, утопленымі ў тоўшчу ўсходняй сцяны. Падкупальная прастора, як і ў іншых полацкіх храмах, верагодна, таксама была ссунута на захад, а да асноўнага аб'ёма з трох бакоў прымыкалі прытворы, паўднёвы і паўночны з якіх завяршаліся апсідамі. Выразны вежападобны сілуэт царкве надавалі выкарыстаныя закамарнае перакрыцце і какошнікі, складанага профілю лапаткі, манументальнае, накшталт партала, вырашэнне галоўнага ўвахода на заходнім фасадзе[2].

Інтэр'ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.40

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]