Вячаслаў Анушкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Анушкевіч
Імя пры нараджэнні Вячаслаў Антонавіч Анушкевіч
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1931(1931-10-14) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польская Рэспубліка
Сцяг БССР БССР (СССР)
Альма-матар

Вячаслаў Антонавіч Анушкевіч (14 кастрычніка 1931 года, г. Ляхавічы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства) — удзельнік беларускага пасляваеннага антыкамуністычнага руху, дысідэнт.

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Вячаслаў Анушкевіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1931 года ў Ляхавічах. Да вайны скончыў адну клясу польскай школы, па прыходзе саветаў пайшоў ізноў у першую клясу. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Вячаслаў Анушкевіч ізноў, ужо пры немцах, пайшоў у першую клясу. Ужо пры немцах, як адзначаў Вячаслаў Анушкевіч, было бесперапыннае навучанне.

У 1950 годзе Вячаслаў Анушкевіч паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, пасля сканчэння дзясятай клясы Ляхавіцкай школы. Тады ў Інстытуце было аддзяленне з двухгадовай скарочанай праграмай. У 1952 годзе Вячаслаў Анушкевіч скончыў яе, а ў студзені 1953 года ён ўжо працаваў у Шчучыне на прамкамбінаце.

Антысавецкі супраціў[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя наконт распаўсюджання ўлётак узнікла ў Вячаславага брата Антона і ў яго Юзіка, яшчэ калі арганізоўваўся калгас у 1950 годзе. Распаўсюджваць улёткі пачалі ў 1956 годзе, іх пісаў ад рукі Вячаслаў Анушкевіч, а распаўсюджвалі іх ужо Антон і Юзік. Ва ўлётках крытыкавалася савецкая ўлада і кожная з іх сканчался споклічам «Сьмерць камунізму!».

Арышт[правіць | правіць зыходнік]

На момант арышту Вячаслаў Анушкевіч меў 23 гады. Забралі яго 6 красавіка 1957 году проста на вуліцы Кастрычніцкай, побач з домам нумар 25[1]. Пра гэтае ён пазней напіша:

Я нёс два боханы хлеба, дастаў у чарзе. Чарга была вялікая. Станавіліся з ночы. Нёс хлеб пад пахай, і вось каля старой царквы, дзе цяпер аўтобусны прыпынак, прыпынілася “Перамога”. І пальцам мне: маўляў, Анушкевіч, хадзеце сюды. Падумаў – адкуль мяне ведаюць? У адной маёй родзічкі быў мужык лейтэнант, расеец. Жыў у Стаўпцох. Дык я падумаў, што гэта ён. Падыйшоў, а мяне за рукаво і адразу дадому павезлі. Рабіць ператрус. Падушкі, сяннік... Думалі, што там, можа, улётак многа, патроны, зброя. Але праклямацый не знайшлі, бо мы іх хавалі. Мы толькі не думалі (той казаў, па шкодзе чалавек мудры), што гэтак па почырку можна... Аказваецца, што месяцы праз тры яны зрабілі графічную экспертызу, правяралі ў школе, у пашпартным стале, лісты. І пасля экспертызы пад’ехалі і на вуліцы мяне арыштавалі.

У Мардовіі[правіць | правіць зыходнік]

20 чэрвеня 1957 года прысуджаны да 4 гадоў зняволення і 3 гадоў пазбаўлення правоў. У чэрвені 1957 года Вячаслаў Анушкевіч быў прывезены у савецкі канцлагер у Мардовію, Зубапалянаўскі раён, вёска Сасноўка. Афіцыйны адрас гэтага лагера: ЖХ 385-7/1. Там жа ён сустрэўся з Браніславам Ржэўскім, з якім пазнаёміўся яшчэ ў 1948—1949 гадах. Там яны абодва даволі сяброўскія мелі зносіны, але праз каля 2 гады і 9 месяцаў Вячаслаў Анушкевіч быў пераведзены ў іншы лагер, а Браніслаў Ржэўскі застаўся там жа. Анушкевіч прасядзеў агулам у лагерах каля 4 гадоў і быў вызвалены 6 красавіка 1961 года[1]. Сядзеў таксама разам з Лявонам і Міхасём Белымі.

Вяртанне на Радзіму[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вяртання спачатку Вячаслаў Анушкевіч працаваў рахункаводам. А потым яму не далі працаваць, і ён напісаў ліст у Маскву, у ЦК, такога зместу:

Калі я не падыходжу да вашага прыдворка, дайце мне выезд за мяжу, паколькі я не з’яўляюся грамадзянінам СССР. Я грамадзянства не прымаў ва ўстаноўленым парадку. Яно навязана мне сілай насуперак майму жаданню, і я яго не прызнаю. Калі я не магу “врашчацца” сярод вашага грамадства, то назначце мне пенсію і дайце мне неадкладна выезд за мяжу.

У адказ быў прысланы ліст ў райкам, і рэзалюцыя была ўверсе, а хто напісаў – невядома, Вячаслаў Анушкевіч у руках не трымаў гэтага ліста. Рэзалюцыя была: уладкаваць на работу. Яго ўладкавалі ў калгас Дарава, гэта за 25 кіламетраў. Папаездзіў туды Вячаслаў Анушкевіч чатыры месяцы, а потым яго забралі ў сельгасупраўленне, у райвыканкам. Бо ён ўжо «не вораг». Яго ўзялі, як найлепшага кадра. А потым Вячаслаў Анушкевіч рабіў рэвізію аднаму чалавеку на авечкавай ферме. У яго было ўсё добра, што Анушкевіч і пацвердзіў. Але, паводле Вячаслава Анушкевіча, фермера хацелі пасадзіць, таму сакратар мясцовай партарганізацыі напісаў, што ён такі-сякі, і яго знялі з пасады. Анушкевіч падаў у суд, бо незаконна гэтае было.

Пазней Вячаслава Анушкевіча сустрэў супрацоўнік Баранавіцкага КДБ у Ляхавічах і сказаў: «Ты не маеш права займаць дзяржаўную пасаду» (ён працаваў у ДЭУ галоўным рахункаводам). І Анушкевіча зноў знялі з працы, і ён пайшоў потым качагарам, вартаўніком працаваць.

Вячаслаў Анушкевіч пайшоў у ПМК-26 качагарам. І як на свет нарадзіўся, адчуў сябе вольным чалавекам, як ён сам адзначыў, бо на дэманстрацыі пасля працы не гналі. Быў вартаўніком у сельгасхіміі.

Станам на 2002 год[2], Вячаслаў Анушкевіч жыве на пенсіі[3] ў Ляхавічах. З’яўляецца аўтарам успамінаў пра сябе і людзей, якіх сустракаў у турмах і канцлагерах. Далейшы лёс невядомы.

Далейшыя пераследы[правіць | правіць зыходнік]

Як адзначаў сам Вячаслаў Анушкевіч:

Колькі разоў хату трэслі, вазілі ў Баранавічы ў “Крывое кола” – мяне, тут яшчэ пару чалавек. На рабоце не давалі спакойна жыць. Выганялі колькі разоў... Спачувалі мне людзі. Людзі ж нашы добрыя – інжынерам робіць або дырэктарам, падыходзіць і кажа ціха (мы ўдвох, а ён ціха кажа): “Анушкевіч, прыязджалі з КДБ, толькі ты нікому не гавары, што я табе гэта казаў”. Я кажу, што нікуды нt лезу, бо задушаць.

Таксама Вячаслаў Анушкевіч не сустракаў якога-небудзь асуджэння за сваю дзейнасць ад тутэйшых жыхароў. Як ён сам пісаў:

Гэта толькі для абалваненага дурня камуніста быў я страшны. Вось, у мяне сусед быў, член партыі, прыезджы з Капыльскага раёну, ужо быў асавечаны, фронт прайшоў, медалі насіў, дык ён на мяне крычаў: “Фашыст!” Я ж яго не чапаў. Бо пойдзе ды данясе. А ён нап’ецца і крычыць: “Фашыст!”

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і. Бацькі былі таксама карэннымі жыхарамі гэтага места, а жонка з-пад Мядзведзічаў, 14 кіламетраў адтуль. Меў брата Антона, які быў праваслаўным, і сястру. Сам жа Вячаслаў Анушкевіч адзначаў, што перайшоў у каталіцтва добраахвотна ў 1961 годзе, бо не любіў праваслаўя.

Першы раз Вячаслаў Анушкевіч быў жанаты да зняволення. Ажаніўся ў 1954 годзе. Жонка была з Шчучына. Прыехалі ў Ляхавічы, пабудавалі домік і жылі. Дзяцей у іх не было. А як арыштавалі, яна паехала да маці ў Шчучын. І праз тры гады выйшла замуж.

Вячаслава другая жонка, з якой ён ажаніўся ў 1961 годзе, як прыйшоў, ведала пра ягоныя перакананні.

Цікавінкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]