Істопкі (Акцябрскі раён)
Вёска
Істопкі
|
Істо́пкі[1] (трансліт.: Istopki, руск.: Истопки; раней таксама Сто́пкі) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. Апошні жыхар памёр у 2004 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 7 км на паўднёвы захад ад Рассвета, за 169 км ад Гомеля.
Экалогія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Вакол вёскі — лес.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі. Забудова драўляная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя, калі засценак Істопкі ўваходзіў у Рудабельскую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 17 жыхароў. 5 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 год — няма жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 10 двароў, 81 жыхар (паводле перапісу).
- 1908 год — 16 двароў, 88 жыхароў.
- 1917 год — 99 жыхароў.
- 1940 год — 25 двароў, 110 жыхароў.
- 1959 год — 111 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 1 двор, 1 жыхар.
- 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх