Вёска Аганья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Аганья
чамор. Hagåtña
Hagatna from Fort Apugan.jpg
Краіна
Тэрыторыя
Каардынаты
Плошча
2,33 км²
Насельніцтва
1 051 чалавек (2010)
Шчыльнасць
451,07 чал./км²
Нацыянальны склад
амерыканцы ЗША, чамора
Часавы пояс
Вёска Аганья (ЗША)
Вёска Аганья

Аганья[1] (англ. і ісп. Agaña /əˈɡɑːnjə/, сучасная назва — Хагатна чамор. Hagåtña [həˈɡɑtɲə][2]) — другая па велічыні вёска, сталіца Гуама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы чамора на гэтым месцы з'явіліся каля 500 года нашай эры. У 1668 годзе іспанцамі было заснавана паселішча і пабудаваная першая каталіцкая царква на востраве. У 1898 годзе пасля іспана-амерыканскай вайны Філіпіны і Гуам адышлі да амерыканцаў.

У 1940 годзе насельніцтва ўзрасло прыблізна да 10 тысяч жыхароў, што тады складала каля паловы колькасці ўсяго вострава.

8 снежня 1941 Гуам быў акупаваны японскімі захопнікамі. Пры вызваленні Гуама ў 1944 годзе Аганья моцна пацярпела ад амерыканскіх ваенных бамбарзіровак. Мноства жыхароў пакінула паселішча і перасялілася ў іншыя часткі вострава.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснову эканомікі вёскі, як і ўсяго вострава, складае турызм, прычым каля 90% турыстаў складаюць японцы. Будаўніцтва гатэляў і месцаў адпачынку згубна ўплывае на прыроду заліва, на беразе якога размяшчаецца Яганья.

Таксама ў сталіцу паступаюць адлічэнні за амерыканскую базу, якая займае прыкладна 30% тэрыторыі Гуама.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Аганья ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.512, артыкул Гуам, таксама карта Гуама
  2. Вымаўленне на сайце chamorro.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]