Афераўшчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Афераўшчына)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Афераўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2158
Аўтамабільны код
2
Афераўшчына на карце Беларусі ±
Афераўшчына (Беларусь)
Афераўшчына
Афераўшчына (Віцебская вобласць)
Афераўшчына

Афе́раўшчына[1] (трансліт.: Afieraŭščyna, руск.: Аферовщина) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва, напэўна, паходзіць ад ахвяра (з варыяцыяй афера) у сэнсе «дар на царкву».

У XIX стагоддзі сяло Афёраўшчына Барысаўскага павета Мінскай губерні ў скарбовым маёнтку з цэнтрам у Рагазіна. Належала да праваслаўнага Вялікадолецкага Свята-Духаўскага прыходу. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1921 годзе на базе прыходскай адкрыта працоўная школа.

З 1924 года ў складзе Весніцкага сельсавета Ушацкага раёна.

Падчас Другой сусветнай вайны ў вёсцы знішчана 18 двароў, загублена 20 жыхароў[2].

У 1964 годзе каля могілак у паўднёва-заходняй частцы вёскі пастаўлены абеліск на брацкай магіле партызан[3].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1883 год — 103 чал[4].
  • 1909 год — 241 чал.
  • 1926 год — 196 чал[5].
  • 1941 год — 211 чал.
  • 1969 год — 82 чал.
  • 2000 год — 19 чал.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. НАРБ. Ф.1363, Воп.1, Спр.1039, Стр.26-40; НАРБ. Ф.1440, Воп.3, Спр.752. Стр.144
  3. http://www.belpatriot.by/?p=15920
  4. НГАБ, Ф.584, Воп.1, Спр.33, Стр.54-56
  5. НАРБ, Ф.30, Воп.2, Спр. 6368, Стр.101аб

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]