Белае (Крупскі раён)
Вёска
Белае
|
Бе́лае[1] (трансліт.: Bielaje, руск.: Белое) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1777 годзе як частка маёнтка Халопенічы, уласнасць Храптовіча, 1 двор. У 1795 годзе — 7 двароў, 50 жыхароў. У 1897 годзе ўласнасць У. А. Беземена, 26 двароў, 190 жыхароў, у Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.
З 1924 года ў Хацюхоўскім сельсавеце Халопеніцкага раёна, з 1931 года Крупскага, з 1935 года Халопеніцкага, з 20 студзеня 1960 года — Крупскага раёнаў Мінскай вобласці. У 1930 годзе ў вёсцы быў арганізаваны калгас «Новае жыццё». У 1941 годзе — 76 двароў, 216 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 15 чалавек. Пасля вайны адноўлена. З 1960 года ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік». На 1 студзеня 1998 года — 21 гаспадарка, 40 жыхароў. У вёсцы размешчана малочнатаварная ферма.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Васільевіч Кавалёнак (нар. 1942) — савецкі і беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх