Вярэбушкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вярэбушкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231018
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256827007
Вярэбушкі на карце Беларусі ±
Вярэбушкі (Беларусь)
Вярэбушкі
Вярэбушкі (Гродзенская вобласць)
Вярэбушкі

Вярэ́бушкі[1] (трансліт.: Viarebuški, руск.: Веребушки) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавета. На левым беразе ракі Краўлянкі, за 4 км на поўдзень ад Крэва.

Першапачаткова Вярэбушкамі (Werebiszki, 1468; Воробишки, 1501) валодаў Войтка Гетаўтавіч, пасля яго смерці паселішча было перададзена пляменніку — Георгію (Юхну), сыну Георгія Гетаўтавіча, адбылося гэта не раней за 1447 год[2].

У 1940—1954 гадах цэнтр Вярэбушкаўскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1960 года вёска ваходзіла ў склад Ардашынскага сельсавета, да 20 красавіка 1962 года — у склад Крэўскага сельсавета[3], да 25 чэрвеня 2008 года — у склад Ардашынскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра “пачаткі Нясвіжа”: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд = Litherland № 19. -- Гродна-Менск, 2013. -- С. 44-53. -- С. 48.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]