Вішнёўка (вёска, Смаргонскі раён)
Выгляд
Вёска
Вішнёўка
|
Вішнёўка[1] (трансліт.: Višnioŭka, руск.: Вишнёвка) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавета. На рацэ Вішнёўка, за 4 км на паўднёвы захад ад Крэва.
Законным дзедзічам Вішнева (Wiśniewo, 1468, 1478) у 1468 годзе названы баярын Георгій Георгіевіч Гетаўтавіч[2].
Да 20 красавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Крэўскага сельсавета[3], да 25 чэрвеня 2008 года — у склад Ардашынскага сельсавета[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ві́шнеўка
- ↑ Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд = Litherland № 19. — Гродна-Менск, 2013. — С. 44-53. — С. 48.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх