Вінорава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вінорава)
Вёска
Вінорава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовыя індэксы
223336
Аўтамабільны код
5
СААТА
6204808021
Вінорава на карце Беларусі ±
Вінорава (Беларусь)
Вінорава
Вінорава (Мінская вобласць)
Вінорава

Віно́рава[1] (трансліт.: Vinorava, руск.: Винорово) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Багушэвіцкага сельсавета.

Каля вёскі на рацэ Пянтрыца плаціна і сажалка.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Vai-nor'as. Адпаведныя антрапонімы вядомыя ў сучаснай літоўскай антрапаніміі (Vainora, Vainoras, Vainoris, Vainorius).

Дыфтонг -ai- так жа сама знік у назве "Вайнароўка (цяпер "Вінароўка", каля паўночна-ўкраінскага Корасценя), якая ад таго ж імя Vai-nor'as, а таксама ў назве Дзінаравічы (каля Радашковічаў), якая раней пісалася як "Дэйнаравічы".

На захадзе ад Вінорава — адыменныя тапонімы Вайнілава, Кукалеўка, Камейкі, на поўдні (ніжэй па Бярэзіне) — Шэйпічы і іншае Вайнілава, ад балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнаў Vainila, Kukelis, Kameikis, Šeipys. Такія іменныя назвы сягаюць першай паловы XV стагоддзя, калі на ўсходзе рассялялася літоўскае баярства з мэтай умацавання ВКЛ[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]