Дамавіцк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дамавіцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 291 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовыя індэксы
223227
Аўтамабільны код
5
СААТА
6258820021
Дамавіцк на карце Беларусі ±
Дамавіцк (Беларусь)
Дамавіцк
Дамавіцк (Мінская вобласць)
Дамавіцк

Дамаві́цк[1] (трансліт.: Damavick, руск.: Домовицк) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Калодзежскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленне вядома з XVI ст., калі ўваходзіла ў склад Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. На пачатку XVII ст. Дамавіцк належаў Масальскаму, біскупу віленскаму. З 1793 г. у складзе Расіі. У 1813 г. сяло. На пачатку 1880-х гадоў сяло Грабёнскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўнапрыходская школа. Паводле перапісу 1897 г., сяло, 86 двароў, 570 жыхароў, праваслаўная царква, карчма, крама, хлебазапасная крама. Паблізу сяла знаходзіліся 2 аднайменныя фальваркі, у адным – 28 жыхароў, у другім – 31 жыхар. У царкоўнапрыходскай школе ў 1906 г. вучылася 60 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак, а настаўніцай працавала Вольга Гаховіч. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 г. вучылася 122 хлопчыкі і дзяўчынкі, пры школе была невялікая бібліятэка; у 1926 г. было 95 вучняў (з іх 23 дзяўчынкі), 2 настаўнікі. З 1924 г. цэнтр Дамавіцкага сельсавета. З 1938 г. вёска. У час Вялікай Айчыннай выйны ў наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады «Разгром». З 25.07.1959 г. у складзе Раваніцкага сельсавета[2], з 27.11.1989 г. у складзе Калодзежскага сельсавета[3]. На 1.1.1997 г. 173 двары, 499 жыхароў; дзейнічалі: калгасная сядзіба, піларама, ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, ашчадная каса, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы яслі-сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У цэнтры вёскі ўзведзены помнік – скульптура воіна ў жалобе (1967) на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880—358 чал.
  • 1897—570 чал.
  • 1906—762 чал.
  • 1997—499 чал.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дамаві́цак
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]