Перайсці да зместу

Раваніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раваніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Раванічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 396
Раваніцкі сельсавет на карце
Паштовыя індэксы 223223
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Рава́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Раванічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар)[1]. 27 лістапада 1989 года ў склад Калодзежскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1508 чалавек[3], з іх 92,5 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,2 % — азербайджанцы, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1396 чалавек[5].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 6 студзеня 2024.
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 6 студзеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.