Перайсці да зместу

Любішына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Любішына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▲564 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовыя індэксы
223227
Аўтамабільны код
5
СААТА
6258820066
Любішына (Беларусь)
Любішына
Любішына


Любішына (Мінская вобласць)
Любішына
Любішына


Любішына (Чэрвеньскі раён)
Любішына
Любішына


Мапа

Любі́шына[1] (трансліт.: Liubišyna, руск.: Любишино) — аграгарадок у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Калодзежскага сельсавета.

Знаходзіцца за 8 км на паўночны ўсход ад Чэрвеня, за 68 км ад Мінска[2].

У сярэдзіне XIX ст. уваходзіла ў склад маёнтка Іванаўск, што з’яўляўся ўласнасцю Шэвічаў, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска Юрэвіцкай воласці. У 1917 вёска Хутарской воласці.

3 1 студзеня 1919 года ў БССР. 3 20 жніўня 1924 года вёска ў Калодзезскім (Калодзежскім) сельсавеце Чэрвеньскага раёна, да 26 ліпеня 1930 года ў Мінскай акрузе. 3 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 акупіравана нацыстамі. Са снежня 1990 цэнтр Калодзежскага сельсавета.

  • 1897 год — 229 жыхароў, 29 двароў.
  • 1917 год — 204 жыхары, 30 двароў.
  • 1960 год — 205 жыхароў.
  • 1999 год — 435 жыхароў, 162 двароў[2].
  • 2009 год — 450 жыхароў.
  • 2013 год — 513 жыхароў, 169 гаспадарак.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе меліся дзіцячыя яслі-сад, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін.

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дубо́к, м.
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 397. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).