Застарынне (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Застарынне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 165 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225344
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204883056
Застарынне на карце Беларусі ±
Застарынне (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Застарынне (Баранавіцкі раён)
Застарынне (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Застарынне (Баранавіцкі раён)

Застары́нне[1] (трансліт.: Zastarynnie, руск.: Застаринье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На паўднёвы ўсход ад вёскі каля могілак археолагамі былі знойдзены рэшткі гарадзішча з валамі і равамі (мясцовая назва — «Гарадок»). Пляцоўка авальная[2].

У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года — цэнтр Застарынскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ноччу 2 мая 1943 года партызаны атрада імя А. Суворава арганізавалі ўрачысты сход жыхароў в. Застарынне, прысвечаны святу 1 мая. Пра гэта стала вядома гітлераўцам. Раніцой 2 мая ў вёску ўварваліся карнікі, якія спалілі 108 двароў і загубілі 387 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Магазін
  • Аддзяленне сувязі
  • Сярэдняя школа
  • Бібліятэка
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 74 двары, 402 жыхыры (1909)
  • 42 дамы, 260 жыхароў (1921)
  • 115 гаспадарак, 412 жыхароў (1940)
  • 392 жыхары (1959)
  • 78 двароў, 315 жыхароў (1998)
  • 117 гаспадарак, 304 жыхары (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла партызан, магіла ахвяр фашызму

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 13—14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]