Перайсці да зместу

Сенічанята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сенічанята
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 100 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Сенічанята на карце Беларусі ±
Сенічанята (Беларусь)
Сенічанята
Сенічанята (Брэсцкая вобласць)
Сенічанята

Сенічаня́та[1] (трансліт.: Sieničaniata, руск.: Сениченята) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі Баранавічы—Ліда.

У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавала народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы.

  • 45 двароў, 265 жыхароў (1909)
  • 55 дамоў, 294 жыхары (1921)
  • 280 жыхароў (1959)
  • 300 жыхароў (1970)
  • 81 двор, 114 жыхароў (1998)
  • 45 гаспадарак, 71 жыхар (2005)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.