Гайбуты
Выгляд
Вёска
Гайбуты
|
Гайбу́ты[2] (трансліт.: Hajbuty, руск.: Гайбуты) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 46 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.
Да вёскі далучаны суседні хутар Кляндзін.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Фіксавалася будслаўскае прозвішча Гайбут[3]. У старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах выкарыстоўваліся асновы Gai-, But-[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку 20 стагоддзя ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, налічвала прыкладна 20 двароў, 160 жыхароў. Побач знаходзілася в. Малыя Гайбуты: 5 двароў, каля 40 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 114 жыхароў (Вялікія Гайбуты), 36 жыхароў (Малыя Гайбуты) (1959)
- 31 двор, 37 жыхароў (1998)
- 19 гаспадарак (2005)
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=S&search_lastname=gajbut&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 80-81, 87.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх